Вяйнё Ліна
Вяйнё Ліна | |
---|---|
фінск.: Väinö Linna | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фінск.: Väinö Valtteri Linna |
Дата нараджэння | 20 снежня 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1992[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Гады творчасці | з 1954 |
Мова твораў | фінская мова |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Вя́йнё Лі́на (фінск.: Väinö Linna; 20 снежня 1920, Ур’яла, Фінляндыя — 21 красавіка 1992, Кангасала, Фінляндыя) — фінскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 снежня 1920 года ў вёсцы Ур’яла (Пірканмаа, Фінляндыя) у сям’і мясніка. У сярэдзіне 1930-х гадоў скончыў школу. Працаваў на ткацкай фабрыцы ў горадзе Тамперэ.
У 1940 годзе быў прызваны ў армію і ўдзельнічаў у Савецка-фінскай вайне. Тады ж пачаў рабіць нататкі пра свае ўражанні. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачаў пісаць гістарычныя раманы. Публікаваўся з 1947 года.
У 1954 годзе быў выдадзены раман «Невядомы салдат», які прынёс яму славу, прасякнуты антываенным духам. Затым Вяйнё Ліна напісаў трылогію «Тут, пад Паўночнай зоркай» пра падзеі грамадзянскай вайны ў Фінляндыі, спрабуючы гэтым справакаваць пачатак непрадузятага абмеркавання мінулага краіны.
Кнігі пісьменніка былі экранізаваны («Тут, пад Палярнай зоркай» (1968) і «Акселі і Эліна»). Партрэт Вяйнё Ліна быў намаляваны на купюры ў 20 фінскіх марак.
Зноскі
- ↑ а б Väinö Linna // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Väinö Linna // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.