Віцебская вуліца (Мінск)
Віцебская Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Цэнтральны раён |
Гістарычны раён | Ракаўскае прадмесце |
Працягласць | 170 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро | ![]() |
Ранейшыя назвы | Няміга-Ракаўская вуліца Нямігскі завулак |
Паштовы індэкс | 220004 |
![]() |
Вуліца Ві́цебская (раней Нямі́га-Ра́каўская вуліца, Нямі́гскі завулак) — вуліца ў Ракаўскім прадмесці, у Цэнтральным раёне Мінска.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца Віцебская знаходзіцца паміж вуліцамі Ракаўскай і Раманаўская Слабада. Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ракаўскай. Даўжыня вуліцы складае каля 170 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычна называлася Няміга-Ракаўскай вуліцай. Гэтая назва сустракаецца ад канца XVIII стагоддзя і паказвае геаграфічную лакалізацыю — паміж вуліцай Ракаўскай і вуліцай Нямігай. Таксама часта называлася Нямігскім завулкам[1][2].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся мураваныя будынкі № 10, 11, 21 і 21А, узведзеныя ў 19 ст., архітэктура якіх мае эклектычны характар[3].
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_10.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_10.jpg)
- № 10 — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Тарцовыя сцены глухія. Галоўны фасад расчлянёны плоскімі прамавугольнымі нішамі, у верхняй частцы якіх размешчаны нішы авальнага абрысу. Аконныя праёмы лучковыя, частка з іх аздоблена шматслойнымі лучковымі сандрыкамі[3]. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6f/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_11_%2801%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_11_%2801%29.jpg)
- № 11 — складаецца з двух будынкаў, якія шчыльна прылягаюць адзін да аднаго. Першы ўяўляе сабой двухпавярховы атынкаваны чатырохвугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, пад якім на галоўным фасадзе праходзіць карніз з сухарыкамі. Сцены прарэзаны лучковымі вокнамі без ліштваў. На другім паверсе размешчаны 2 балконы[3].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_11_%2802%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_11_%2802%29.jpg)
- Другі ўяўляе сабой двухпавярховы нізкі атынкаваны прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільньм дахам. Сцены расчлянёны лучковымі вокнамі без ліштваў[3]. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 21 — двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. Фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі шырокімі вокнамі без ліштваў, аздоблены падаконнымі амаль квадратнымі плоскімі нішамі і сандрыкамі ў выглядзе фрагментаў пластычнага фрыза[3]. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_21%D0%90_%2802%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_21%D0%90_%2802%29.jpg)
- № 21а — двухпавярховы будынак накрыты чатырохсхільным двухсхільным дахам —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
Зноскі
- ↑ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст.
- ↑ Вуліцам Мінска вяртаюць гістарычныя назвы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 15 снежня 2016.
- ↑ а б в г д Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віцебская вуліца (Мінск)