Гарнастай

Гарнастай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mustela erminea Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180555
NCBI  36723
EOL  328587
FW  48848

Гарнастай[1] (Mustela erminea) — млекакормячы звярок з каштоўным футрам сямейства куніцавых, атраду драпежныя. У Беларусі нешматлікі від, трапляецца ўсюды.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Гарнастай — невялікі звярок, тыповы прадстаўнік куніцавых з доўгім целам на кароткіх нагах, доўгай шыяй і трохкутнай галавой з невялікімі круглявымі вушамі. Даўжыня цела самца — 17-38 см (самкі прыкладна ўдвая драбнейшыя), даўжыня хваста складае каля 35 % ад даўжыні цела — 6-12 см; маса цела — ад 70 да 260 г. Падобны да ласіцы, але крыху большы за яе па памерах.

Афарбоўка поўсці маскіравальная: узімку чыста белая, улетку двухколерная — верх цела буравата-рыжы, ніз жаўтлява-белы. Зімовая афарбоўка характэрная для раёнаў, дзе мінімум 40 дзён у годзе ляжыць снег. Кончык хваста чорны на працягу ўсяго года. Геаграфічная зменлівасць якасці зімовага футра, афарбоўкі летняга футра і памераў цела дазваляе вылучыць каля 26 падвідаў гарнастая.

Зноскі

  1. Напісанне Гарнастай у адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 66. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).