Гастон Масперо

Гастон Масперо
фр.: Gaston Maspero
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1846(1846-06-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1916(1916-06-30)[2][3][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Georges Maspero[d], Henri Maspero[d] і Jean Maspero[d]
Род дзейнасці егіптолаг, археолаг, выкладчык універсітэта, гісторык, фалькларыст, пісьменнік, мастацтвазнавец
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Ernesto Schiaparelli[d] і Walter Ewing Crum[d]
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна рыцар-камандор ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гастон Каміль Шарль Масперо (фр.: Gaston Camille Charles Maspero; 23 чэрвеня 1846 — 30 чэрвеня 1916) — французскі егіптолаг.

Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і выхадцаў з Італіі. З 14 гадоў цікавіўся егіпталогіяй. У 1867 г. Масперо сустрэў вядучага егіптолага Францыі Агюста Марыета, які прапанаваў яму два адносна складаныя іерагліфічныя тэксты, Масперо пераклаў іх за два тыдні. Публікацыя гэтых перакладаў прынесла студэнту Масперо вядомасць у акадэмічных колах, аднак ён адправіўся ў Перу суправаджаць аднаго з шматлікіх «даследчыкаў», якія шукалі пацвярджэнне сувязі індзейцаў з індаеўрапейцамі.

У 1868 Гастон Масперо вярнуўся ў Францыю і ў наступным годзе стаў выкладчыкам егіпецкай мовы і археалогіі ў Сарбоне, а ў 1874 ўзначаліў кафедру егіпталогіі імя Шампальёна ў Калеж дэ Франс. У лістападзе 1880 ён быў запрошаны на месца Марыета ў Егіпет дырэктарам старажытнасцяў і раскопак. У Каіры ў 1881 ім быў заснаваны французскі Інстытут ўсходняй археалогіі. Пад яго кіраўніцтвам на працягу наступных 6 гадоў былі праведзены археалагічныя раскопкі ва ўсіх пунктах Егіпта, якія ўзбагацілі егіпталагічную навуку шэрагам новых адкрыццяў. У прыватнасці, ім быў знойдзены тайнік з царскімі муміямі ў Дэйр эль-Бахры.

  1. а б birth certificate — С. 21. Праверана 18 верасня 2024.
  2. Gaston Maspero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. G. Maspero // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. list of professors at Collège de France
  6. http://www.aibl.fr/membres/academiciens-depuis-1663/article/maspero-gaston-camille-charles
  7. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.