Генерал Ордэна езуітаў

Генерал Таварыства Ісуса — афіцыйны тытул галавы Таварыства Ісуса, таксама вядомага як Ордэн езуітаў.
Генерал ордэна абіраецца на генеральнай кангрэгацыі і займае пасаду пажыццёва або да добраахвотнай адстаўкі. Знаходзіцца ў прамым падпарадкаванні рымскага папы і не залежыць ад якіх-небудзь царкоўных структур. Здзяйсняе аднаасобную ўладу ў Таварыстве, падобна да таго, як дзейнічае епіскап у межах падначаленай яму епархіі. У гісторыі Таварыства Ісуса быў 31 генерал. Яшчэ 4 езуіты кіравалі ордэнам у Расійскай імперыі у перыяд яго роспуску (1773—1814).
Падаўляючая большасць генералаў выконвала свае абавязкі да смерці. Падалі ў адстаўку ў сувязі са станам здароўя і ўзростам трое — Пэдра Арупэ (1983), Петэр Ганс Кольвенбах (2008) і Адольфа Ніколас (2016). Дзеючым, 31-ым, генералам Таварыства Ісуса з’яўляецца Артура Соса, абраны 14 кастрычніка 2016 г.
Спіс генералаў Таварыства Ісуса
[правіць | правіць зыходнік]Ад заснавання ордэна да яго роспуску
[правіць | правіць зыходнік]# | Генерал | Выява | Пачатак | Канец | Месца нараджэння[1] | Працягласць праўлення (дні) |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Ігнацій Лаёла | ![]() | 19 красавіка 1541 | 31 ліпеня 1556 | Аспейтыа, Іспанія | 5 582 |
2 | Дыега Лаінэс | ![]() | 2 ліпеня 1558 | 19 студзеня 1565 | Альмасан, Іспанія | 2 393 |
3 | Франсіска дэ Борха | ![]() | 2 ліпеня 1565 | 1 кастрычніка 1572 | Гандзіа, Іспанія | 2 648 |
4 | Эверард Меркурыян | ![]() | 23 красавіка 1573 | 1 жніўня 1580 | Ля Рош-ан-Ардэн, Бельгія | 2 657 |
5 | Клаудыа Аквавіва | ![]() | 19 лютага 1581 | 31 студзеня 1615 | Атры, Італія | 12 399 |
6 | Муцыа Вітэлескі | ![]() | 15 лістапада 1615 | 9 лютага 1645 | Рым, Італія | 10 679 |
7 | Вінчэнца Карафа | ![]() | 7 студзеня 1646 | 8 чэрвеня 1649 | Неапаль, Італія | 1 248 |
8 | Франчэска Пікаламіні | ![]() | 21 снежня 1649 | 17 чэрвеня 1651 | Сіена, Італія | 543 |
9 | Алесандра Гаціфрэдзі | ![]() | 21 студзеня 1652 | 12 сакавіка 1652 | Рым, Італія | 51 |
10 | Госвін Нікель | ![]() | 17 сакавіка 1652 | 31 ліпеня 1664 | Юліх, Германія | 4 519 |
11 | Джавані Паала Аліва | ![]() | 31 ліпеня 1664 | 26 лістапада 1681 | Генуя, Італія | 6 327 |
12 | Шарль дэ Наель | 5 ліпеня 1682 | 12 снежня 1686 | Брусэль, Бельгія | 1 621 | |
13 | Цірса Гансалес дэ Санталья | ![]() | 6 ліпеня 1687 | 27 кастрычніка 1705 | Арганса, Іспанія | 6 688 |
14 | Мікеланджэла Тамбурыні | ![]() | 31 студзеня 1706 | 28 лютага 1730 | Модэна, Італія | 8 521 |
15 | Франц Рэц | ![]() | 7 сакавіка 1730 | 19 лістапада 1750 | Прага, Чэхія | 7 562 |
16 | Ігнацыа Вісконці | ![]() | 4 ліпеня 1751 | 4 мая 1755 | Мілан, Італія | 1 389 |
17 | Луіджы Чэнтурыёнэ | ![]() | 30 лістапада 1755 | 2 кастрычніка 1757 | Генуя, Італія | 672 |
18 | Ларэнца Рычы | ![]() | 21 мая 1758 | 16 жніўня 1773 | Фларэнцыя, Італія | 5 566 |
Генеральныя вікарыі і генералы ў Расіі
[правіць | правіць зыходнік]21 ліпеня 1773 г. Папа Рымскі Клімент XIV выдаў брэвэ Dominus ac Redemptor, якое скасавала Таварыства Ісуса. Паколькі расійская імператрыца Кацярына ІІ забараніла яго абвяшчэнне ў межах сваёй дзяржавы, што не дазволіла касацыйнаму дакументу набыць моц, і нават выступіла апякункай езуітаў, паступова ў Расійскай імперыі замацавалася новая езуіцкая іерархія. На чале ордэна стаў генеральны вікарый. Пасля настойлівых просьбаў расійскага двара ў 1783 г. рымскі пантыфік даў сваю вусную згоду (лац.: vivae vocis oraculo) на існаванне гэтай пасады.
7 сакавіка 1801 г. Папа Пій VІІ сваім брэвэ Catholicae fidei даў афіцыйны дазвол на дзейнасць Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і на абранне замест генеральнага вікарыя генерала Таварыства Ісуса ў Расіі. Гэта стала першым значным крокам да поўнага аднаўлення Ордэна езуітаў.
# | Генеральны вікарый (Генерал) | Выява | Пачатак | Канец | Месца нараджэння[1] | Працягласць праўлення (дні) |
---|---|---|---|---|---|---|
- | Станіслаў Чарневіч | ![]() | 17 кастрычніка 1782 | 21 кастрычніка 1785 | Коўна, Літва | 1 100 |
- | Габрыэль Лянкевіч | 8 кастрычніка 1785 | 21 кастрычніка 1798 | Полацк, Беларусь | 4 761 | |
- | Францішак Караў | ![]() | 12 лютага 1799 | 11 жніўня 1802 | Орша, Беларусь | 1 275 |
- | Габрыэль Грубер | ![]() | 22 кастрычніка 1802 | 6 красавіка 1805 | Вена, Аўстрыя | 897 |
- | Тадэвуш Бжазоўскі | ![]() | 14 верасня 1805 | 7 жніўня 1814 | Кёнігсберг, Прусія | 2 008 |
Пасля аднаўлення Таварыства Ісуса
[правіць | правіць зыходнік]Булай Sollicitudo omnium ecclessiarum ад 7 жніўня 1814 г. Папа Пій VII аднавіў ордэн ва ўсіх яго правах і прывілеях. Тадэвуш Бжазоўскі ўзначаліў усё Таварыства, але расійскія ўлады так і не дазволілі яму пакінуць межы дзяржавы і заняць сваё належнае месца ў Рыме.
# | Генерал | Выява | Пачатак | Канец | Месца нараджэння[1] | Працягласць праўлення (дні) |
---|---|---|---|---|---|---|
19 | Тадэвуш Бжазоўскі | ![]() | 7 жніўня 1814 | 5 лютага 1820 | Кёнігсберг, Прусія | 2 008 |
20 | Луіджы Фортыс | ![]() | 18 кастрычніка 1820 | 27 студзеня 1829 | Верона, Італія | 3 023 |
21 | Ян Філіп Ротан | ![]() | 9 ліпеня 1829 | 8 мая 1853 | Амстэрдам, Нідэрланды | 8 704 |
22 | Петэр Ян Бекс | ![]() | 2 жніўня 1853 | 4 сакавіка 1887 | Схерпэнхёўвел-Зіхэм, Бельгія | 12 267 |
23 | Антон Андэрледзі | ![]() | 4 сакавіка 1887 | 18 студзеня 1892 | Берысаль, Швейцарыя | 1 781 |
24 | Луіс Марцін | ![]() | 2 кастрычніка 1892 | 18 красавіка 1906 | Мельгар-дэ-Фернаменталь, Іспанія | 4 945 |
25 | Франц Вернц | ![]() | 8 верасня 1906 | 20 жніўня 1914 | Ротвайль, Германія | 2 903 |
26 | Уладзімеж Ледухоўскі | ![]() | 11 лютага 1915 | 13 снежня 1942 | Лосдорф, Австрыя | 10 167 |
27 | Жан-Батыст Янсэнс | ![]() | 15 верасня 1946 | 5 кастрычніка 1964 | Мехелен, Бельгія | 6 595 |
28 | Педра Арупэ | 22 мая 1965 | 3 верасня 1983 | Більбаа, Іспанія | 6 678 | |
29 | Петэр Ганс Кольвенбах | ![]() | 13 верасня 1983 | 14 студзеня 2008 | Друтэн, Нідэрланды | 8 889 |
30 | Адольфа Ніколас | ![]() | 19 студзеня 2008 | 3 кастрычніка 2016 | Вільямур’ель-дэ-Серата, Іспанія | 3 169 |
31 | Артура Соса | ![]() | 14 кастрычніка 2016 | - | Каракас, Венесуэла | - |