Генуя (правінцыя)
Правінцыя Генуя | |||
---|---|---|---|
Provincia di Genova | |||
| |||
Краіна | Італія | ||
Уваходзіць у | Лігурыя | ||
Уключае | 67 камун | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Генуя | ||
Дата ўтварэння | 1 сакавіка 1860 | ||
Дата скасавання | 31 снежня 2014 | ||
Глава | Алесандра Рэпета | ||
Насельніцтва | 870 553 | ||
Шчыльнасць | 473 чал./км² | ||
Плошча | 1 838 км² | ||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
ISTAT | 010 | ||
Тэлефонны код | 010, 0185 | ||
Паштовыя індэксы | з 16010 па 16049, 16100 | ||
Код аўтам. нумароў | GE | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ге́нуя (італ.: Provincia di Genova, ліг.: Provinsa de Zena) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Сталіца правінцыі — горад Генуя.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У правінцыі Генуя размешчана мноства горных вяршыняў, найбольш высокая з якіх — Маджараска (1804 м). Мноства прыродных запаведнікаў.
16 з 67 камун правінцыі маюць выхад да мора.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя Генуя ўтворана 1 сакавіка 1860 года дэкрэтам караля Віктара Эмануіла II Савойскага. У гэтым жа годзе Лігурыя была падзелена на дзве вялікія правінцыі — Геную і правінцыю Порта Маўрыцыа (пазней Імперыя). 27 красавіка 1875 года Віктар Эмануіл II зацвердзіў герб правінцыі. Герб змяняўся ў 1933 годзе, з прыходам фашыстаў да ўлады.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваецца вінаград, алівы, персікі, лімоны, абрыкосы. Індустрыя сканцэнтравана галоўным чынам у горадзе Генуя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генуя (правінцыя)