Герб Ельска
Герб Ельска | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 26 студзеня 2001 |
Шчыт | іспанскі |
Заснаванне | 26 студзеня 2001 |
Аўтар герба | Андрэй Аркадзевіч Шпунт |
Мастак | Андрэй Аркадзевіч Шпунт |
Герб Ельска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Ельск Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2001 года № 48.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У чырвоным полі іспанскага шчыта два срэбныя мячы рукаяццямі ўніз, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам.
Герб зацверджаны рашэннямі Ельскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 лістапада 2000 года № 472 і Ельскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2000 года № 29. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].