Герб Мастоў

Герб Мастоў
Дэталі
Зацверджаны 2006
Шчыт
Варажскі
Заснаванне 17 ліпеня 2006
Аўтар герба Віктар Аляксандравіч Ляхар
Мастак Віктар Аляксандравіч Ляхар

Герб Мастоў — адзін з сімвалаў горада Масты Мастоўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Аўтар герба М. М. Ялінская, мастак В. А. Ляхор.

Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты мост, у ніжнім блакітным — плыт з шасці бярвёнаў сярэбранага колеру.

Мост сімвалізуе шматлікасць гэтых пабудоў у рэгіёне. А плыт паказвае на даўнюю спецыялізацыю мясцовых жыхароў, якія здаўна нарыхтоўвалі і сплаўлялі лес па Нёмане ў Гродна і далей — Коўна, Кралявец і Мемель.