Грэчка
Грэчка | |||||||||||||||||
Fagopyrum esculentum, Карлсруэ | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Fagopyrum Mill. (1754), nom. cons. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Грэчка[3] (Fagopyrum) — род кветкавых сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Амаль усе віды вырошчваюцца ў якасці сельскагаспадарчай культуры, зерні грэчкі выкарыстоўваюцца ў якасці крупы[4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя травяністыя расліны. Прадстаўнікі роду дасягаюць вышыні 1,5 м. Цвіце ў канцы лета, кветкі маюць белую або ружовую афарбоўку.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Натуральная вобласць распаўсюджання — умерана цёплыя і субтрапічныя вобласці Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[5].
На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды:[6] грэчка пасяўная (Fagopyrum esculentum) і грэчка татарская (Fagopyrum tataricum).
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Род Грэчка ўключае 26 відаў[7]:
- Fagopyrum acutatum (Lehm.) Mansf. ex K.Hammer
- Fagopyrum callianthum Ohnishi
- Fagopyrum capillatum Ohnishi
- Fagopyrum caudatum (Sam.) A.J.Li
- Fagopyrum crispatifolium J.L.Liu
- Fagopyrum densivillosum J.L.Liu
- Fagopyrum esculentum Moench typus[8] — Грэчка пасяўная, ці Грэчка ядомая, ці Грачыха, ці Грэча
- Fagopyrum gilesii (Hemsl.) Hedberg
- Fagopyrum giraldii (Dammer & Diels) Haraldson
- Fagopyrum gracilipedoides Ohsako & Ohnishi
- Fagopyrum gracilipes (Hemsl.) Dammer
- Fagopyrum homotropicum Ohnishi
- Fagopyrum jinshaense Ohsako & Ohnishi
- Fagopyrum kashmirianum Munshi
- Fagopyrum ×kuntzei Beck
- Fagopyrum leptopodum (Diels) Hedberg
- Fagopyrum lineare (Sam.) Haraldson
- Fagopyrum macrocarpum Ohsako & Ohnishi
- Fagopyrum megacarpum H.Hara
- Fagopyrum pleioramosum Ohnishi
- Fagopyrum pugense T.Yu
- Fagopyrum rubrifolium Ohsako & Ohnishi
- Fagopyrum statice (H.Lév.) Gross
- Fagopyrum tataricum (L.) Gaertn. — Грэчка татарская
- Fagopyrum urophyllum (Bureau & Franch.) Gross
- Fagopyrum zuogongense Q.F.Chen
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя культуры
[правіць | правіць зыходнік]Радзімай грэчкі з’яўляецца Паўднёва-Усходняя Азія, адкуль магчыма, каля 6000 гадоў да н.э. распаўсюдзіўся на Цэнтральную Азію і Тыбет, а затым на Блізкі Усход і ў Еўропу. Адамашванне хутчэй за ўсё, адбылося ў заходнім рэгіёне Кітая — Юньнань.
Грэчка была адной з самых ранніх культур, якую завезлі еўрапейцы ў Паўночную Амерыку. Кругасветнае распаўсюджванне было завершана ў 2006 годзе, калі некаторыя віды грэчкі, распрацаваныя ў Канадзе, былі пасаджаны ў Кітаі.
Расійская імперыя была сусветным лідарам у вобласці вытворчасці грэчкі. Раёны гадоўлі ў Расійскай імперыі былі ацэнены ў 6,5 млн акраў (26 000 км²), за ёй ішла Францыя (0,9 млн акраў; 3500 км²). У 1970 годзе Савецкі Саюз вырасціў прыкладна 4,5 млн акраў (18 000 км²) грэчкі.
Краіны-лідары
[правіць | правіць зыходнік]Становішча на 2005 год.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52—53. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Бесараб С.В. Заметки фитохимика 2020. Гречка или Повесть о народной крупе // Хабр — habr.com, 9 января 2020, 14:20
- ↑ Цвелёв Н. Н. Род Гречиха — Fagopyrum Mill. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья-95, 1996. — Т. IX. — С. 135—136. — 456 с. — 500 экз. — ISBN 5-90016-28-X.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Спіс відаў роду Грэчка на сайце The Plant List (англ.)
- ↑ Звесткі пра род Fagopyrum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гречиха: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)