Гімн Бутана
Гімн Бутана — дзяржаўны гімн Бутана. Першапачаткова тэкст гімна складаўся з 12 радкоў, але ў 1964 годзе быў зрэзаны адміністрацыяй манархіі да 6 радкоў.
Неабходнасць стварэння гімна востра ўстала напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Бутан індыйскага прэм'ер-міністра Джавахарлала Неру. Складанне музыкі да гімна было даручана кіраўніку ваеннага духавога аркестра краіны Аку Тонгмі. Асновай для мелодыі паслужылі індыйскі і брытанскі гімны, а таксама народная бутанская песня «Адвечны трон лотаса».
Беларускі пераклад
[правіць | правіць зыходнік]- Каралеўства дракона, дзе растуць кіпарысы, -
- Скарбніца слаўных духоўных і дзяржаўных традыцый!
- Кароль Бутана, высакародны манарх,
- Вечна жывы, яго кіраванне дабраслаўлённае!
- Вучэнне Буды квітнее!
- Няхай народ ззяе як сонца міру і шчасця!
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- M. J. Bristow: National Anthems of the World. 11. add., London: Weidenfeld & Nicolson, 2006. ISBN 0-304-36826-1.