Джозеф Міка

Джозеф Міка
венг.: József Mikó
Дата нараджэння 6 жніўня 1920(1920-08-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2008(2008-04-28) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінааператар
IMDb ID 1421085

Джозеф Міка (венг.: Mikó József; 6 жніўня 1920, Вечэш, Венгрыя — 28 красавіка 2008) — венгерскі і амерыканскі кінааператар. Міка атрымаў магчымасць здымаць падзеі венгерскага паўстання 1956 года. На кінастужку задакумэнтаваў жорсткае падаўленне паўстання савецкімі войскамі, злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Калі ўлада даведалася аб наяўнасці тых плёнак, баючыся за сваю свабоду і жыццё, Міка з сям’ёй вымушаны быў бегчы з краіны. Ён звярнуўся па дапамогу ў паольства ЗША. Плёнкі Міка адправілі дыпламатычнай поштай. Самога Міка з сям’ёй пераправілі ваенна-транспартнай авіяцыяй у ЗША.

Пасля працы над некалькімі малабюджэтнымі фільмамі, Джозеф Міка пакінуў кінаіндустрыю і стаў паспяховым бізнесменам у Санта-Моніцы, штат Каліфорнія. Пасля аднаўлення дэмакратыі ў Венгрыі быў ганараваны Прэміі венгерскага ўрада за выдатныя дасягненні і Прэміі Героя Свабоды, а таксама атрымаў крыж Ордэна за заслугі.

Вядомы таксама сваёй працай над фільмамі «Садыст» (1963) і «Вар’яцтва свабоды» (2006). Быў двойчы жанаты. Памёр 28 красавіка 2008 у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, ЗША.

Зноскі