Дзесятаглаў
| ||
Мацвей Дзясяты | ||
Дзесятаглаў. 1502—1507 | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Тэхніка | рукапіс | |
Расійская нацыянальная бібліятэка | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзесятаглаў, Біблія Мацвея Дзясятага[1], Супраслеўскі зборнік[2] — біблейскі рукапіс, напісаны кнігапісцам з Таропца Мацвеем Дзясятым (Мацвеем Іванавічам) у 1507 годзе ў Супрасльскім манастыры.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Рукапіс уяўляе сабой звод кніг Бібліі. З’яўляецца другім усходнеславянскім (пасля Генадзеўскай Бібліі 1499) поўным зводам біблейскіх кніг[3].
Складаецца з 545 аркушаў вялікага фармату (30,7×19,5 см), якія змяшчаюць большасць кніг Старога і ўвесь Новы Запавет. Акрамя Бібліі, у Дзясятаглаве ёсць Месяцаслоў .
На кожнай старонцы па 35 радкоў тэксту. На палях шматлікія паметкі перапісчыка і пазнейшых уладальнікаў. Рукапіс выкананы цудоўным каліграфічным почыркам з выкарыстаннем карычневага і чырвонага чарніла. У Новым Запавеце, акрамя таго, тэкст напісаны золатам і сіняй фарбай. Пры гэтым золата выкарыстоўваецца для цытат са Старога Запавету і для вылучэння слоў і вучэнняў Ісуса Хрыста, а сіняй фарбай напісаныя паметкі, што ўводзяць простую мову.
На апошнім аркушы размешчана прыпіска перапісчыка з падрабязнай аўтабіяграфіяй пад назваю «О напісавшем кнігі сія». Адтуль становіцца вядома, што Мацвей быў дзясятым дзіцем у сям’і (адсюль ягоная мянушка Дзясяты)[2].
У кнізе прысутнічае мініяцюра рэдкага сюжэту з персаніфікацыяй Сафіі — мудрасці Божай.
Мінуўшчына
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя скласці поўны збор кніг Бібліі на славянскай мове паходзіла з вялікакняжацкага двара. Дзеля гэтага ў Вільню для працы над рукапісам быў прыцягнуты выхадзец з Маскоўскай Русі, спрактыкаваны кнігапісец Мацвей Дзясяты. Праца працягвалася шэсць гадоў (1502—1507), пад час якіх памёр заказчык — вялікі князь літоўскі Аляксандр, і Мацвей заканчваў працу ўжо ў Супраслі.
Захоўваўся ў Супраслеўскім манастыры. У сярэдзіне XIX стагоддзя трапіў у асабістую бібліятэку епіскапа Паўла Дабрахотава, пасля якога перайшоў у валоданне акадэміка Сразнеўскага. У 1910 годзе разам са зборамі Сразнеўскага рукапіс трапіў у бібліятэку пецярбургскай Акадэміі навук.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Прэс-служба. 500 гадоў Бібліі ў Беларусі (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Расійская нацыянальная бібліятэка (26 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 чэрвеня 2014.
- ↑ а б Ю. Лабынцев, Л. Щавинская 2001, p. 67.
- ↑ Ю. Лабынцев, Л. Щавинская 2001, p. 68.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ромодановская В.А. Геннадиевская библия 1499 г. и Супрасльский сборник Матфея Десятого: Маргиналии как источник для определения латинского оригинала // Поэтика русской литературы в историко-культурном контексте / Ответ. ред. академик Н.Н. Покровский. — Новосибирск: Наука, 2008. — С. 194—211.
- Юрий Лабынцев, Лариса Щавинская. Библия в западнобелорусской монастырской среде XV-XIX вв. // Любоў Уладыкоўская-Канаплянік Хрысціянства і беларуская культура. Матэрыялы III Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — Мн.: Грамадскае аб'яднанне «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны, 2001. — С. 61—74. — ISBN 985-6638-19-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Нікалаеў, загадчык Аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Пачаткі каліграфічнай ілюмінацыі Бібліі ў Беларусі Архівавана 22 красавіка 2016. (руск.)