Ершычы (Смаленская вобласць)

Сяло
Ершычы
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 4,2 км²
Насельніцтва
  • 3 326 чал. (2002)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48155
Паштовыя індэксы
216580
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Ершычы на карце Расіі ±
Ершычы (Смаленская вобласць) (Расія)
Ершычы (Смаленская вобласць)
Ершычы (Смаленская вобласць) (Смаленская вобласць)
Ершычы (Смаленская вобласць)

Е́ршычы (руск.: Е́ршичи) — сяло ў Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на рацэ Іпуць. Адміністрацыйны цэнтр Ершыцкага раёна. Насельніцтва 3 444 чал. (2007). Знаходзяцца за 140 км на поўдзень ад Смаленска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Панятоўка на лініі Рослаўль — Крычаў.

Упершыню сяло згадваецца ў XVII стагоддзі, калі было цэнтрам царкоўнага прыходу. У XVIII стагоддзі знаходзілася ва уладанні Лайкевічаў. Ершычы былі цэнтрам воласці Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. На 1903 год у Ершычах было 36 будынкаў, у якіх жыло 218 чалавек (112 мужчын і 106 жанчын).

З 1929 года — цэнтр раёна.

Год Колькасць
1859 183 [2]
1939 1 102 [3]
Год Колькасць
1941 1 102 [2]
1943 628 [2]
Год Колькасць
1959 1 231 [4]
1979 2 874 [5]
Год Колькасць
1989 3 808 [6]
2002 3 326 [1]