Жоржы ды Сена
Жоржы ды Сена | |
---|---|
парт.: Jorge Cândido de Sena | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1919[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1978[3][1][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, перакладчык, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1939 |
Мова твораў | партугальская мова |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жоржы ды Сена (парт.: Jorge de Sena; 2 лістапада 1919, Лісабон — 4 чэрвеня 1978, Санта-Барбара, штат Каліфорнія) — партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык. Адзін з найбуйнейшых партугальскіх інтэлектуалаў 2-й паловы XX ст. Узнагароджаны міжнароднай паэтычнай прэміяй Этна-Таарміна, а таксама двума нацыянальнымі ордэнамі (Ордэнам Генрыха Мараплаўца і Ордэнам святога Якава).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў інжынерны факультэт Універсітэта ў Порту і з 1948 года працаваў па спецыяльнасці, спалучаў працу з творчай дзейнасцю. У 1959 годзе эміграваў у Бразілію, баючыся пераследу за ўдзел у спробе перавароту супраць рэжыму Салазара. У Бразіліі атрымаў ступень доктара філалогіі і цалкам прысвяціў сябе выкладчыцкай дзейнасці. У 1965 годзе пераязджае у ЗША, дзе пачынае выкладаць ва універсітэце Вісконсіна. З 1970 года і да канца жыцця Сена займаў пасаду кіраўніка аддзялення іспанскай і партугальскай мовы у Каліфарнійскім універсітэце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Шматгранная творчая спадчына Сены налічвае больш за ста апублікаваных твораў, сярод якіх дваццаць паэтычных зборнікаў, трыццаць апавяданняў, аўтабіяграфічны раман «Вогненныя знакі» (Sinais de fogo), дзясятак п’ес, каля 40 тамоў крытыкі і эсэ (сярод якіх асабліва вылучаюцца даследаванні творчасці Л. Камоэнша і Ф. Песоа), працы па гісторыі і тэорыі літаратуры і культуры не толькі Партугаліі і Бразіліі, але таксама Іспаніі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Сэна таксама нястомна перакладаў і быў укладальнікам зборнікаў паэтычных перакладаў (дзвюх вялікіх анталогій, якія ахоплівалі творы ад антычнай класікі да мадэрнізму, і двух зборнікаў — К. Кавафіса і Э. Дзікінсан), празаічных і драматычных твораў (Фолкнер, Хемінгуэй, По, Грын, Брэхт, О’Ніл і інш.).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- «Чаму ў Дзеда Мароза белая барада» / Перакл. Н. Гвоздзевай (2014)[4]
Зноскі
- ↑ а б Jorge de Sena // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jorge de Sena // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Jorge De Sena // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жоржы ды Сена на «Прайдзісвет»