Журналіст

Журналісты

Журналі́ст — той, хто займаецца журналістыкай: стварае інфармацыйнае напаўненне для СМІ шляхам збору, асэнсавання і выкладання для аўдыторыі інфармацыі пра які-небудзь факты. Яму могуць дапамагаць тэлеаператар альбо фатограф, якіх таксама лічуць журналістамі.

Журналіст — гэта чалавек, які выступае пасярэднікам паміж грамадcкімі інстытутамі і грамадствам, ажыццяўляе сувязь паміж імі праз які-небудзь інфармацыйны канал (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).

Віды журналістаў

[правіць | правіць зыходнік]

Журналістаў падзяляюць па відах: рэпарцёры, аглядальнікі, каментатары, вядоўцы праграм і іншыя.

Прафесійная рызыка

[правіць | правіць зыходнік]

Праца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прычынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г. д. Топ-20 краін, небяспечных для занятку журналістыкай[1]:

1.  Ірак: 127 2.  Алжыр: 60 3.  Расія: 47 4.  Калумбія: 40 5.  Філіпіны: 32 6.  Індыя: 22     Самалі: 22 8.  Боснія і Герцагавіна: 19     Турцыя: 19     Пакістан: 19 11. Афганістан: 17 12. Руанда: 16     Сьера-Леонэ: 16     Таджыкістан: 16 15. Бразілія: 15 16. Шры-Ланка: 14 17. Мексіка: 14 18. Бангладэш: 12 19. Ангола: 8     Югаславія: 8 

Зноскі