Зялёны Гран-Пры
Зялёны Гран-Пры | |
---|---|
Дата(ы) | май кожнага года |
Месца(ы) правядзення | Гродна |
Жанр(ы) | бардаўская песня, бард-рок, паэзія |
Сайт | Афіцыйная старонка |
Фестываль аўтарскай песні і паэзіі «Зялёны Гран-Пры» (руск.: Фестиваль авторской песни и поэзии «Зелёный Гран-При») — найстарэйшы на Беларусі бардаўскі фестываль, які штогод праходзіць пад Гродна. Жанравы кірунак — аўтарская (бардаўская) песня, бард-рок, паэзія. На фестывалі існуе конкурс аўтараў і выканаўцаў песень і паэтаў. Фестываль збірае прыхільнікаў жанру з Беларусі, Расіі, Украіны і Прыбалтыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фестываль створаны ў 1981 годзе КСП (клубам самадзейнай песні) «Панарама» і першапачаткова прымеркаваны да дня нараджэння кіраўніка клуба Анатоля Кардабнёва. Ён некалькі разоў змяняў месца правядзення і фармат — ад невялікага злёта да масштабнай падзеі. Кіраўніцтвам займаліся ў розныя гады Анатоль Кардабнёў, Ала Ціхановіч, Віктар Неўдах, Сяргей Ільюшэнка. У другой палове 2000-х гадоў правядзеннем фестываля стаў займацца гродзенскі «Клуб Неарганізаваных Бардаў», які праводзіць фестываль па цяперашні час. Зараз на фестывалі вітаецца не толькі бардаўская песня ў яе класічным выглядзе, але і аўтарская паэзія, і бард-рок, і спалучэнне з фолькам.
Праграма і фармат фестывалю
[правіць | правіць зыходнік]Фестываль праводзіцца на працягу трох дзён, звычайна ў перадастатнія выходныя мая. Пятніца — дзень заезду ўдзельнікаў, субота — асноўныя мерапрыемствы, нядзеля — раз’езд ўдзельнікаў. Канцэрты фестываля адбываюцца на сцэне з гука- і светазабеспячэннем.
Фестываль праводзіцца ля горада Гродна, у лясным масіве недалёка ад берага Нёмана. Удзельнікі жывуць у намётавым лагеры або ў загадзя зарэзерваваных пакоях на базе адпачынку. Удзел у фестывалі бясплатны, прыехаць можа кожны жадаючы.
Праграма асноўнага дня складаецца з наступных мерапрыемстваў:
- першы тур конкурса — праца творчых майстэрняў (з апоўдня да 15-16 гадзін)
- міні-канцэрты гасцей фестывалю на сцэне, вядомых аўтараў і выканаўцаў (з абеду да вечара)
- у перарыве міні-канцэртаў — другі тур конкурса, выступы канкурсантаў на сцэне
- з 21 гадзін да поўначы — узнагароджанне пераможцаў конкурсу і гала-канцэрт з удзелам сябраў журы, гаспадароў і гасцей фестывалю.
Конкурс
[правіць | правіць зыходнік]На фестывалі існуе конкурс аўтараў і выканаўцаў песень і паэтаў. Ён праводзіцца ў два этапа: першы тур — творчыя майстэрні па намінацыях, другі тур — канцэрт на сцэне, на які журы адбірае лепшых канкурсантаў. У журы фестываля ўваходзяць вядомыя аўтары і выканаўцы з Беларусі, Расіі і іншых краін.
Для ўдзела ў конкурсе няма абмежаванняў па ўзросту, ані па мове выконваемых песень, ані па музычнаму суправаджэнню ці выкарыстоўваемым музычным інструментам (адзінае — каб гэта быў жывы гук, а не фанаграма). Кожны жадаючы можа зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка, выбраць намінацыю і пайсці на адпаведную творчую майстэрню.
Намінацыі, па якіх праводзіцца конкурс:
- аўтар песень,
- аўтар музыкі,
- паэт,
- выканаўца песень,
- дуэт/ансамбль.
Па выніках конкурсу найлепшым аўтарам і выканаўцам прысуджаюцца дыпломы і лаўрэацтва ў намінацыях, а таксама можа прысуджацца Гран-Пры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Фестывалю «Зялёны Гран-Пры» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Сайт «Клуба Неарганізаваных Бардаў» Архівавана 3 красавіка 2016.
- Старонка фестывалю, створаная Анатолем Кардабнёвым Архівавана 11 кастрычніка 2015.