Кавярня
Кавярня — гастранамічная ўстанова, месца сустрэч, дзе падаюць напоі і дэсертныя стравы, у асноўным каву, а таксама торты, марожанае, гарбату або віно.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая кавярня ў свеце, напэўна, з'явілася ў Каіры ў 15 ст. Першая еўрапейская кавярня адкрылася ў Турцыі — у 1457 г. у Стамбуле. У Амерыцы першая кавярня была створана ў 1670 г. ў Бостане. У Аўстрыі кавярня Кульчыцкага ў Вене, заснавана пасля венскай перамогі ў 1683 годзе. Першая кавярня на тэрыторыі Рэчы Паспалітай была заснавана ў Варшаве паблізу Саксонскага саду ў 1724 годзе, ва ўладарства Аўгуста II Моцнага.