Какосавая пальма

Какосавая пальма
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cocos nucifera L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42451
NCBI  13894
EOL  1091712
GRIN  t:11043
IPNI  84973-3
TPL  kew-30534

Какосавая пальма (Cocos nucifera) — расліна з сямейства пальмавых. Расце ў Афрыцы, Амерыцы, Акіяніі і Азіі, як правіла, каля трапічных пляжаў.

Дасягае вышыні 30 м, мае пёрыстае лісце даўжынёй ад 4 да 6 м. Ствол голы і гладкі. Плады — пірэнарыі, іх называюць какосавымі арэхамі, дасягаюць 8 кг вагой, утрымліваюць адно семя. Сярэдняя частка насення запоўнена вадкасцю, т. зв. какосавым малаком. Поласць акружана слоем да 2 см таўшчынёй, цвёрдым эндаспермам пад назвай копра. Міжплоднік пранізаны шматлікімі валокнамі.

Гаспадарчае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца, як гаспадарчая культура ў шэрагу краін. Большасць у Паўднёва-усходняй Азіі, таксама маюцца шырокія плантацыі ў Карыбскім басейне, у прыватнасці на Ямайцы і на паўвостраве Юкатан у Мексіцы.

Ствалы выкарыстоўваюць як будаўнічы і сталярны матэрыял, лісты — як дахавы матэрыял, а валакно лістоў ідзе на выраб вяровак, какосавае валакно выкарыстоўваюць на цыноўкі, шчоткі і іншыя вырабы. З копры атрымліваюць алей, жмыхі, а з цвёрдага дзеравяністага ўнутрыплодніка вырабляюць розныя рэчы (гузікі і інш.). Вельмі маладыя лісты ўжываюць у ежу як агародніну. З соку, які атрымліваюць пры зразанні маладых суквеццяў, пасля браджэння атрымліваюць віно, а пасля выпарвання — цукар, сіроп.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».