Калійныя солі
Каліевыя солі[1] (паташ[2], калійныя солі) — асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёгкарастваральных каліевых і каліева-магніевых мінералаў: сільвіну, карналіту, палігаліту і інш. Карысныя выкапні, пашыраныя ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі. Колькасць аксіду калію К2О у прамысловых пакладах 12-30 %.
Вырабляюцца ва ўсім свеце ў аб’ёмах, якія перавышаюць 71,9 мільёна тон (~45,4 мільёна тон у эквіваленце K2O[3][4]). Найбуйнейшы вытворца паташу — Канада[5]. Асноўнае прамысловае значэнне — вытворчасць калійных угнаенняў. Калій быў упершыню атрыманы ў 1807 годзе шляхам электролізу каўстычнага паташу (гідраксіду калію )[6].
У Беларусі паклады калійных солей сканцэнтраваны ў паўночнай частцы Прыпяцкага прагіну: Старобінскае радовішча ў Мінскай вобласці і Петрыкаўскае радовішча ў Гомельскай вобласці. Агульныя запасы калійных солей ацэньваюцца ў 6,5 млрд тон. Старобінскае радовішча распрацоўваецца вытворчым аб’яднаннем «Беларуськалій».
Тэрміналогія
[правіць | правіць зыходнік]Паташом называюцца злучэнні калію і матэрыялы з каліем у складзе, найчасцей карбанат калію (K2CO3). Слова «паташ» вядомае яшчэ ў старабеларускай мове і паходзіць ад сярэдненідэрландскага «potaschen», што значыць «попел з гаршку»[7][8]. Раней карбанат калію выраблялі выпарваннем замочанага дрэўнага попелу ў вялікіх жалезных гаршках, адкуль і пайшла назва[9]. Каля 10 % ад вагі звычайнага дрэўнага попелу можа быць ператворана ў паташ[10][11]. Пазней слова распаўсюдзілася на прыродныя мінералы з каліем і прадукты іх перапрацоўкі[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ калій - Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.) .
- ↑ potash - Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс) .
- ↑ Production and use of potassium chloride . International Potash Institute.
- ↑ "Production and Use of Potassium" (PDF). Better Crops. 82 (3): 6. 1998 – via International Plant Nutrition Institute.
- ↑ Potash facts . natural-resources.canada.ca (23 студзеня 2018). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Knight, David (1992). Humphry Davy: Science and Power. Oxford: Blackwell. pp. 66. ISBN 9780631168164.
- ↑ POTAS (SCHEIKUNDIG ELEMENT) (гал.). Etymologiebank (2 лістапада 2010). Праверана 14 August 2016.
- ↑ Паташ - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) .
- ↑ Harper, Douglas. potash . Online Etymology Dictionary.
- ↑ Stephen M. Jasinski. "Potash". USGS.
- ↑ "Potash". The Canadian Encyclopedia. March 4, 2015. Праверана August 31, 2019.
- ↑ "The World Potash Industry: Past, Present and Future" (PDF). New Orleans, LA: 50th Anniversary Meeting The Fertilizer Industry Round Table. 2000.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калійныя солі