Карл Іванавіч Гібенталь

Карл Іванавіч Гібенталь
Дата нараджэння 7 (18) мая 1786
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) верасня 1858 (72 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці хірург, навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Вядомы як прапанаваў выкарыстаць гіпсавую павязку пры лячэнні пераломаў трубчастых костак

Карл Іванавіч Гібенталь (7 мая 1786, Кашынскі павет, Цвярская губерня[1] — 1 верасня 1858?[2]) — беларускі ўрач, хірург, доктар медыцыны (1805).

К. І. Гібенталь нарадзіўся ў Кашынскім павеце Цвярской губерні. У 1805 годзе пасля вучобы ў Гётынгенскім і Марбургскім універсітэтах атрымаў ступень доктара медыцыны і прызначаны палкавым урачом у царскую армію. Браў удзел у паходах і баявых дзеяннях у 1805—1808 гг.

У 1811 годзе К. І. Гібенталь прыехаў у Мінск. Працаваў аператарам і інспектарам Мінскай (з чэрвеня 1811 па ліпень 1812 года) урачэбнай управы. Падчас Айчыннай вайны 1812 года служыў у Першай арміі Барклая-дэ-Толі, удзельнічаў у Барадзінскай бітве. Пасля заканчэння вайны працаваў аператарам Цвярской урачэбнай управы. 4 верасня 1816 года К. І. Гібенталь пераехаў у Віцебск. У Віцебску працаваў аператарам і інспектарам Віцебскай урачэбнай управы. Жыў у доме, які знаходзіўся паміж цяперашнімі дамамі № 4 і № 8 па вуліцы Талстога (былая Падзвінская).

Па яго просьбе 24 сакавіка 1839 г. К. І. Гібенталь быў звольнены з пасады інспектара Віцебскай управы і застаўся жыць у Віцебску, з’яўляўся ганаровым папячыцелем Віцебскай гімназіі (у 1845—1847 і 1853—1856 гг.).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Адным з першых у Еўропе ў пачатку 1812 года ў Мінску[2] прапанаваў выкарыстаць гіпсавую павязку пры лячэнні пераломаў трубчастых костак[3]. Прапанаваў шэраг інструментаў для уралогіі, у тым ліку прыладу для бяспечнага драблення камянёў унутры мачавога пузыра[3]. Аўтар навуковых работ па барацьбе з халерай і іншымі эпідэміялагічнымі хваробамі.

Зноскі

  1. Цяпер Кашынскі раён, Калінінская вобласць
  2. а б Гибенталь Карл Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
  3. а б Е. М. Тищенко. Хирургия в медицине Беларуси XIX - начала XX века (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)
  • Большая медицинская энциклопедия. 3-е изд. В 30-ти т. Т.6. Гипотериоз—Дегенерация / Редколл.: Гл. ред. Б. В. Петровский. — М.:Советская энциклопедия, 1977. — С. 102. — 632 с., ил. (руск.)
  • Грыцкевiч В. Урач Карл Гибенталь // Вiцебскi сшытак. — Вiцебск. — 1997. — № 3. — С. 3—16.
  • Шишанов В. А. К библиографии публикаций Карла Гюбенталя и о нём / В. А. Шишанов // Віцебскі край : матэрыялы II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 385-годдзю выдання «Буквара» Спірыдона Собаля, 24 лістапада 2016 г. — Віцебск. — Мн.: Нацыянальная б-ка Беларусі, 2017. — Т. 2. — С. 123—138, 313—325.