Карэйская мова

Карэйская мова
Саманазва 한국어, 조선말
Краіны Рэспубліка Карэя, КНДР
Рэгіёны Карэйскі паўвостраў
Афіцыйны статус

 Рэспубліка Карэя  КНДР

 Кітай:

  • Яньбань-Карэйская аўтаномная акруга
Арганізацыя, якая рэгулюе Нацыянальны інстытут карэйскай мовы
Агульная колькасць носьбітаў 78 000 000
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
Ізаляваныя мовы
Пісьменнасць хангыль
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 коо 330
ISO 639-1 ko
ISO 639-2 kor
ISO 639-3 kor
WALS kor
Ethnologue kor
Linguasphere 45-AAA-a і 45-A
ABS ASCL 7301
IETF ko
Glottolog kore1280
Вікіпедыя на гэтай мове

Карэ́йская мо́ва (кар.: 한국어, 조선말) — мова карэйцаў і абедзвюх дзяржаў Карэйскага паўвострава -- КНДР і Рэспублікі Карэя. Распаўсюджана таксама ў КНР, Японіі, ЗША, Расіі, краінах Сярэдняй Азіі. Агульная колькасць носьбітаў - каля 78 млн чалавек. Карэйская - ізаляваная мова аглюцінатыўнага ладу з парадкам словаў SOV.

Гісторыя і вывучэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць даследчыкаў адносіць сучасную карэйскую мову да ізаляваных моў, аднак некаторыя лічаць яе часткай гіпатэтычнай алтайскай моўнай сям'і.

Застаецца спрэчным пытанне пра суадносіны сучаснай карэйскай мовы і моў Трох карэйскіх царстваў - пэкчэ, сіла і кагуроскай, хоць усе тры мовы выяўляюць падабенства ў лексіцы і (наколькі дазваляе судзіць іерагліфічны запіс) граматычным ладзе. На думку некаторых лінгвістаў, з названых моў найменшае падабенства выяўляе кагуроская, якую шэраг лінгвістаў лічыць продкам або бліжэйшым сваяком японскай мовы. Мова сіла, наадварот, часцей за ўсё разглядаецца як продак карэйскай мовы.

Адным з першых на магчымае сваяцтва карэйскай і японскай моў звярнуў увагу Агура Сімпэй. У сучаснай заходняй лінгвістыцы карэйская, японская і старажытныя мовы Карэйскага паўвострава нярэдка аб'ядноўваюць у групу моў пуё па назве царства Пуё.

Саманазва мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Да 1945 года выкарыстоўвалася назва «часонмаль» (кар. 조선말?, 朝鮮 말?) ці «часано» (кар. 조선어?, 朝鮮語?); гэтую ж назву ўжываюць цяпер у Паўночнай Карэі. У Паўднёвай Карэі цяпер прынятыя назвы «хангуго» (кар. 한국어?, 韓國 語?) ці «хангунмаль» (кар. 한국말?, 韓國 말?); часта проста «куго» (кар. 국어?, 國語?, «дзяржаўная мова»). У абедзвюх частках Карэі ўжываецца таксама гутарковая назва «урымаль» (우리말, «наша мова»).

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
карэйскай