Касмапорт «Амерыка»

Касмапорт на карце акругі Сьера

Касмапорт «Амерыка» (раней вядомы як паўднёва-заходні рэгіянальны касмапорт) — прыватны касмадром, у наш час ён будуецца на ўчастку пустыні плошчай прыкладна 70 квадратных кіламетраў, які належыць дзяржаве, недалёка ад Уфама, незаселенага месца ў акрузе Сьера штата Нью-Мексіка[1]. Участак знаходзіцца за 72 кіламетры на поўнач ад горада Лас-Крусес і за 48 кіламетрах на ўсход ад горада Трут-ор-Кансекуэнсес.

У снежні 2008 года касмадром атрымаў ад Федэральнага кіравання авіяцыі ліцэнзію на прыём і адпраўку прыватных касмічных караблёў, прызначаных для субарбітальных палётаў. Першым афіцыйным карыстальнікам касмапорта «Амерыка» стала кампанія Virgin Galactic[2]. Станам на 2011 год было вядома пра пяць субарбітальных запускаў з гэтага касмадрома.

Зноскі

  1. History of Spaceport America(недаступная спасылка). New Mexico State University. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2008. Праверана 18 кастрычніка 2011.
  2. "Касмапорт Амерыка атрымаў "касмічную ліцэнзію"". cybersecurity.ru. 18 снежня 2008. Архівавана з арыгінала 23 чэрвеня 2015. Праверана 18 кастрычніка 2011.