Класіфікацыя моў
Класіфікацыя моў — размежаванне моў свету пры іх параўнальным вывучэнні па пэўных таксанамічных рубрыках у адпаведнасці з прынцыпамі, якія вынікаюць з агульнай мэты даследавання і на падставе пэўных адзнак.
Пытанні класіфікацыі моў актыўна распрацоўваюцца з пач. XIX ст. Існуюць 4 асноўныя віды класіфікацыі моў: генеалагічная, арэальная, тыпалагічная і сацыялінгвістычная.[1]
Генеалагічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Генеалагічная класіфікацыя не залежыць ад лакалізацыі моў. Праводзіцца на аснове вывучэння роднасці моў параўнальна-гістарычным мовазнаўствам. Мае абсалютны характар (кожная мова адносіцца да адной пэўнай генеалагічнай групы і не можа змяніць гэтай прыналежнасці). Генеалагічнае падабенства з цягам часу сціраецца.
Арэальная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Для арэальнай класіфікацыі істотны тэрытарыяльны паказчык. Яна ўлічвае прыкметы, звязаныя з моўнымі кантактамі і ўзаемаадносінамі паміж мовамі ці дыялектамі. Характарызуецца большай або меншай устойлівасцю ў залежнасці ад абраных параметраў класіфікацыі. Арэальнае падабенства ў выпадку канвергентнага развіцця моў можа з цягам часу ўзмацняцца.
Тыпалагічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана на паняцці падабенства (фармальнага ці семантычнага) моў. Тыпалагічная класіфікацыя моў заўсёды адносная і гістарычна зменлівая з прычыны зменлівасці структуры мовы і яе тэарэтычнага асэнсавання.
Сацыялінгвістычная (функцыянальная) класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Грунтуецца на вызначэнні аб'ёму і структуры камунікацыі на той ці іншай мове. Сацыялінгвістычныя характарыстыкі моў з цягам часу мяняюцца.
Зноскі
- ↑ БелЭн у 18 т. Т. 8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рудэнка А. Класіфікацыя моў // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
- Теоретические основы классификации языков мира. [Ч. 1—2]. М, 1980-82.