Космас раздзельналісты |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Від: | Космас раздзельналісты |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cosmos bipinnatus Cav. |
|
Космас раздзельналісты[3] (Cosmos bipinnatus) — тыпавы від кветкавых раслін роду Космас (Cosmos) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Расліна дасягае вышыні да 150 см. Сцябло прамое густа галінаванае, лісце ажурнае двойчыпёрыстае, рассечана на ніткападобныя дзелькі. Суквецце — кошык да 7 см у дыяметры, асноўная афарбоўка язычковых кветак белая, ружовая і чырвоная.
Лісце двойчы пёрыстарассечанае на ніткападобныя долі. Суквецці буйныя, размяшчаюцца на доўгіх кветканосах з бясплоднымі язычковымі і двухполымі трубчатымі кветкамі, дыяметрам дасягаюць 7-10 см. Суквецці — кошыкі шматкветкавыя на голых кветаносах, адзінкавыя або сабраны ў друзлыя, шчыткападобныя мяцёлкі.
Расліна паходзіць з паўднёвых раёнаў Паўночнай Амерыкі, распаўсюдзілася ў Расіі і па ўсім свеце як дэкаратыўная садовая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.