Кубрат
Кубрат, Крабат, Курт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Кубрат балг.: Кубрат | |||||||
| |||||||
| |||||||
Каранацыя | 632 | ||||||
Пераемнік | Батбаян | ||||||
| |||||||
Нараджэнне | 605 | ||||||
Смерць | 665 | ||||||
Род | Дула | ||||||
Дзеці | Катраг[d], Аспарух, Батбаян, Кубер[d] і Альцэк[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кубрат, Курт, Куўрат (балг.: Кубрат; грэч. Χουβράτης) (каля 605—665) — протабалгарскі (булгарскі) хан, з роду Дула. Стваральнік дзяржавы Вялікая Балгарыя, кіраваў ёю ў першай палове 7 ст.
Жыццё
Пасля смерці свайго бацькі выхоўваўся ў Канстанцінопалі пры двары візантыйскага імператара. У 619 прыняў хрысціянства, пасля атрымаў высокае рымскае званне патрыцыя, ініцыятар надання звання быў візантыйскі імператар Іраклій. Пазней, Кубрат аказаў дапамогу Іраклію сваёй 40-тысячнай кавалерыяй у вайне з Персіяй. У 632 Кубрат стаў валадаром Вялікай Балгарыі.
У 635, пасля буйнай перамогі над персамі на Каўказе, калі былі ўзяты шматлікія трафеі, у тым ліку золата і срэбра Сасанідаў, Іраклій уручыў Кубрату, як узнагароду за гэтую перамогу, каштоўнасці Сасанідаў і выдаў за яго замуж сваю дачку Еўдакію.
Пад кіраўніцтвам Кубрата булгары вызваліліся ад няволі авараў.
Дзеці
Паводле візантыйскіх летапісцаў 7 ст. Феафана Спавядальніка і патрыярха канстанцінопальскага Нікіфара, Кубрат меў 5 сыноў. Застаецца невядомым, якім чынам адбыўся падзел бацькавай дзяржавы. Верагодна спадчынікам стальца стаў старэйшы сын Батбаян, але ён валадарыў толькі 3 года, верагодна з-за навалы хазараў. Паводле візантыйскіх летапісаў жыццё кожнага сына склалася па-рознаму: Батбаян — старэйшы з сыноў, стаў пераемнікам бацькі і ў наступным васалам хазараў, стваральнік так званнай Чорнай Балгарыі. Другі сын Котраг, стаў правадыром кутрыгураў, стварыў прадпасылкі для ўтварэння Волжскай Балгарыі. Аспарух, трэці сын, стаў стваральнікам Першага Балгарскага царства. Чацвёрты сын, адправіўся ў Панонію. Альцэк, пяты сын, пасля няўдачнага псялення ў Баварыі, пасяліўся ў Італіі.