Лацінскія абрады

Эмблема Папства — трайная тыара і ключы

Заходнія літургічныя абрады — літургічныя абрады ў хрысціянстве, які ўзніклі і традыцыйна выкарыстоўваліся на тэрыторыі былой Заходняй Рымскай імперыі да XI стагоддзя ў нераздзеленай Царкве, а пасля — ў каталіцкай. З XX стагоддзя практыкуюцца таксама (звычайна, у мадыфікаванай форме) у асобных парафіях і кляштарах некаторых праваслаўных юрысдыкцый: Рускай Праваслаўнай царквы за мяжой і архіепіскапіі Антыяхійскага патрыярхата ў ЗША.

Часта тэрмін «лацінскі абрад», ужываны ў сувязі з заходнімі літургічнымі абрадамі, мае два значэнні:

  • сінонім тэрміна «заходнія літургічныя абрады», які падкрэслівае агульную амаль што для ўсіх абрадаў гістарычную мову набажэнства — лацінскую;
  • сінонім рымскага літургічнага абраду.

Пераважным сярод заходніх літургічных абрадаў, як па лічбе веруючых, так і па значнасці, з’яўляецца рымскі (лацінскі) абрад, асноўны абрад Рымска-каталіцкай царквы. Астатнія заходнія абрады лакалізаваныя межамі пэўнай тэрыторыі альбо манаскага ордэна.

Існуючыя абрады

[правіць | правіць зыходнік]

Неіснуючыя абрады

[правіць | правіць зыходнік]

Ліёнскі, глагалічны і сарумскі абрады фактычна былі адменнікамі рымскага, хоць і з шэрагам сваіх асаблівасцяў. Іншыя ж абрады базаваліся на ўласнай традыцыі.

Манаскія абрады звычайна былі вельмі блізкія да рымскага і ўжываліся толькі ўнутры ордэна. Найбольш вядомым з іх з’яўляецца дамініканскі абрад у дамініканцаў, які, аднак, практычна знік у сярэдзіне XX стагоддзя ў выніку рэформаў Другога Ватыканскага сабора і захоўваецца толькі ў асобных супольнасцях Брацтва св. Вінцэнта Ферэра і асобных дамініканцаў.

  • «Обряд литургический» // Католическая энциклопедия. Т. 3. Изд. францисканцев. М.: 2007.