Лужаснянка

Лужаснянка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 32 км
Басейн 700 км²
Расход вады 4,6 м³/с
Вадацёк
Выток Вымна
 • Месцазнаходжанне на поўнач ад вёскі Хабаты
 • Вышыня 148,6[1] м
 • Каардынаты 55°25′37″ пн. ш. 30°17′44″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Лужасна
 • Каардынаты 55°15′00″ пн. ш. 30°08′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Віцебскі раён, Гарадоцкі раён
physical
Лужаснянка
Лужаснянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Лужасня́нка, Лужасянка — рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня Лужаснянкі 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.

Назва балцкага паходжання, адпачатная форма гідроніма — Лужасна, што захавалася ў назве вёскі Лужасна.

Корань Lūž- у літоўскім гідроніме Lūž-upis, ён звязаны з літоўскім lūžti «ламацца, ірвацца, гнуцца» і мае канфігурацыйнае значэнне[2].

Адпачатная балцкая форма *Lūžā пастулюецца і для сожскага прытока ракі Лыза[3].

У назве Лужасна корань пашыраны тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-, які таксама ў азёрнай назве Мядзесна недалёка ад Лужасны, у дняпроўскіх балцкіх гідронімах Опісна, Нерасна, Турасна, Дабасна[4]. Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[5].

Значэнне назвы Лужасна можна перадаць як «Звілістая (рака)» (рака, рэчышча якой «ламанае»).

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска.

Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у высокай плыні 5 м.

У басейне Лужаснянкі азёры Вымна, Сосна, Плаў, Прэнц, Вослепна, Арлейка, Пярвішчанскае, Цыганова, Рогава, Болецкае і іншыя.

  1. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 200.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 530.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.