Людамонт
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Minsk_art_work_%288230057478%29.jpg/220px-Minsk_art_work_%288230057478%29.jpg)
Людамо́нт, Людамо́нцкае прадме́сце — гістарычны раён Мінска, які месціцца ў паўночна-заходняй частцы горада, насупраць сутокаў рэчак Пярэспы і Свіслачы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Trajeckaje_pradmie%C5%9Bcie._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5_%2810.09.1941%29.jpg/220px-Miensk%2C_Vysoki_Rynak-Trajeckaje_pradmie%C5%9Bcie._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5_%2810.09.1941%29.jpg)
На захадзе ад Людмонта месціцца Міхалянка, на поўначы — Весялоўка, на паўночным усходзе — Пярэспа, на паўднёвым усходзе — Старосцінская Слабада, на поўдні — Татарская Слабада[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Miensk%2C_Ludamont._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D1%8E%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D1%82_%28%C4%8C._Maniu%C5%A1ka%2C_1840-49%29.jpg/400px-Miensk%2C_Ludamont._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D1%8E%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D1%82_%28%C4%8C._Maniu%C5%A1ka%2C_1840-49%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Miensk%2C_Zam%C4%8Dy%C5%A1%C4%8Da-Niamiha-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%97%D0%B0%D0%BC%D1%87%D1%8B%D1%88%D1%87%D0%B0-%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D1%96%D0%B3%D0%B0-%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%28S._Niakrasa%C5%AD%2C_1903%29.jpg/220px-Miensk%2C_Zam%C4%8Dy%C5%A1%C4%8Da-Niamiha-%C5%9Avis%C5%82a%C4%8D._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%97%D0%B0%D0%BC%D1%87%D1%8B%D1%88%D1%87%D0%B0-%D0%9D%D1%8F%D0%BC%D1%96%D0%B3%D0%B0-%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87_%28S._Niakrasa%C5%AD%2C_1903%29.jpg)
Першыя згадкі пра фальварак Людамонт датуюцца канцом XVIII стагоддзя. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што назва мясціны мае балцкае паходжанне. Фальварак складаўся з сядзібы, гаспадарчых пабудоў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў гораду. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў немалы прыбытак[3].
Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласніцкім фальваркам і належаў італьянскай фаміліі Трабертаў (Траберта)[4]. Прыкладна ў канцы XIX ст. хутар Людамонт увайшоў у склад горада[3].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Miensk%2C_Ludamonckaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D1%8E%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941-44%29.jpg/220px-Miensk%2C_Ludamonckaja._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9B%D1%8E%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941-44%29.jpg)
У пачатку XX ст. Людамонт уваходзіў у пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцы[1][5][6].
Да 1949 года ў Мінску існавала вуліца Урочышча Людамонт, якая затым была перайменавана ў Гвардзейскую[7].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Тапонім Людамонт ніяк не пазначаны на карце Мінска.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
- ↑ «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
- ↑ а б Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 229
- ↑ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 460
- ↑ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- ↑ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ↑ Антон Трофимович. Где отыскать Людамонт?(недаступная спасылка) // Аргументы и факты
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Архівавана 24 жніўня 2011.