Людвік Тадэвуш Замбжыцкі
Людвік Тадэвуш Замбжыцкі | |
---|---|
Нараджэнне | 1803 |
Смерць | 2 чэрвеня 1834 |
Месца пахавання | |
Бацька | Ануфрый Замбжыцкі[d] |
Маці | Гэлена з Барташэвічаў[d] |
Жонка | Разалія з Гарэцкіх[d] |
Узнагароды |
Людвік Тадэвуш Замбжыцкі (1803, Браслаўскі павет — 24 чэрвеня 1834) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Стрыечны брат па маці мастака В. Ваньковіча. Са студз. 1831 у складзе Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта, камандаваў атрадам, паранены ў баі каля Аўсянікаў. Уступіў у корпус ген. Г. Дэмбінскага. Адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». 9 жніўня 1831 абраны паслом на Варшаўскі сейм ад Браслаўскага пав. Адзін з заснавальнікаў Камітэта рускіх зямель. У ліст. 1831 эмігрыраваў у Францыю, дзе стаў адным з заснавальнікаў Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, Літоўскага ваеннага камітэта; член Польскага нацыянальнага камітэта. Вучыўся ў школе ген. штаба.