Лінкува
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Лінкува (літ.: Linkuva, традыцыйная беларуская назва — Лі́нкаў) — горад у паўночнай Літве, уваходзіць у склад Пакруойіскага раёна Шаўляйскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Колькасць насельніцтва налічвае каля 1,8 тыс. чалавек.
Упершыню згадваецца ў 1370 годзе Лівонскай хронікай Германа Вартберга. У 1593 годзе пабудаваны драўляны касцёл, а ў 1606 годзе на яго месцы пабудаваны цагляны касцёл. У 1635 годзе касцёл быў перададзены ордэну кармелітаў біскупам Юрыем Тышкевічам. Кармеліты ў 1668 годзе пабудавалі кляштар. Наступная перабудова касцёльна-кляштарнага комплексу адбылася ў 1754 годзе. У 1832 годзе расійскія ўлады закрылі кляштар. У 1951 годзе атрымаў статус горада.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лінкува
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.