Ліцэнзіі Creative Commons

Мапа стану імплементацыі ліцэнзій Creative Commons      Імплементацыя скончана      Імплементацыя вядзецца      Імплементацыя запланавана

Ліцэнзіі Creative Commons — група ўніфікаваных тэкстаў, якія апісваюць умовы выкарыстання твораў, да якіх яны прыкладаюцца. Яны ўтрымліваюць як кароткае апісанне, якое выкладае істотныя ўмовы максімальна даступнай мовай, так і падрабязны, правераны юрыстамі тэкст у форме ліцэнзій, адпавядаючы заканадаўству аб аўтарскім праве.

Першая версія ліцэнзій была выдадзена амерыканскай некамерцыйнай арганізацыяй Creative Commons 16 снежня 2002 года.

Арганізацыя Creative Commons[Заўв. 1] (яе структура Creative Commons International) садзейнічае прававой і лінгвістычная адаптацыі асноўных ліцэнзій Creative Commons (зараз іх шэсць) да мясцовага заканадаўства ў тых краінах, дзе гэта неабходна. Для гэтага яна робіць адаптацыю тэрміналогіі пад заканадаўства асобнай краіны і, пры неабходнасць, стварае пераклады ліцэнзій на іншыя мовы. Там, дзе такая адаптацыя не зроблена, рэкамендуецца выкарыстоўваць звычайныя неадаптаваныя міжнародныя версіі ліцэнзій, якія створаны, каб працаваць ва ўсіх краінах-удзельніцах пагадненняў па аўтарскім правам. Плануецца, што 4 версія ліцэнзій будзе яшчэ больш універсальнай і больш не будзе патрабаваць адаптацый і перакладаў. Калі версіі для якой-небудзь краіны ніколі не выдаваліся, то гэта не перашкаджае выкарыстанню ліцэнзій у такой краіне.

У адрозненні ад розных ліцэнзій на свабоднае праграмнае забеспячэнне (напрыклад, GNU GPL), ліцэнзіі Creative Commons больш зручныя для фотаздымкаў, малюнкаў, кароткіх тэкстаў і інш., таму што яны не патрабуюць распаўсюджання разам з творам суправаджальнага тэксту з умовамі ліцэнзіі, дастаткова літарнага коду з базавых элементаў.

Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння заклікае сачыць за тым, каб пазначалася дакладная ліцэнзія : «Creative Commons публікуе шмат ліцэнзій, якія вельмі розныя. Таму, сказаць, што твор „выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons“ — гэта пакінуць прынцыповыя пытанні пра ліцэнзіраванне твору без адказу. Калі вы бачыце такую заяву ў творы, калі ласка, папрасіце аўтара змяніць працу, каб выразна і бачна заявіць, якую з ліцэнзій Creative Commons ён выкарыстоўвае»[1].

Элементы ліцэнзій

[правіць | правіць зыходнік]

У ліцэнзіях, напісаных юрыстамі для юрыстаў, каб даведацца ўмовы гэтых ліцэнзій, трэба чытаць сам тэкст ліцэнзій. Але ў ліцэнзій Creative Commons умовы прапісаныя проста ў іх назвах (напрыклад, ліцэнзія па якой можна выкарыстоўваць твор у некамерцыйных мэтах пры умовах указання аўтарства, так і называецца — «Attribution — Noncommercial»). Умовы ліцэнзій прапісаны ў выглядзе камбінацыі «элементаў ліцэнзіі», кожны з якіх таксама мае сваё умоўнае пазначэнне ў выглядзе малюнка.

Спіс элементаў

[правіць | правіць зыходнік]
Attribution Attribution (скарочана BY) Карыстальнік павінен указаць аўтарства твору.
Share-alike Share-alike (скарочана SA) Вытворныя працы абавязкова павінны распаўсюджвацца на ўмовах такой жа ліцэнзіі (гл. таксама капілэфт).
Non-commercial Noncommercial (скарочана NC) Забараняецца выкарыстанне твораў у мэтах атрымання прыбытку.
Non-derivative No Derivative Works (скарочана ND) Забараняецца ствараць вытворныя працы на аснове дадзенага твора.

Камбінаваннем гэтых элементаў уласна і атрымоўваюцца ліцэнзіі Creative Commons.

Цяперашнія ліцэнзіі Creative Commons

[правіць | правіць зыходнік]

У дадзены момант існуюць 6 сучасных ліцэнзій Creative Commons[2]..

  • Ліцэнзіі Creative Commons з'яўляюцца невыключнымі. Праваўладальнік можа дазволіць выкарыстанне свайго твора па ліцэнзіі Creative Commons і пасля гэтага скласць іншую асобную, невыключную дамову з кімсьці яшчэ, напрыклад, у абмен на грошы.
  • Ліцэнзіі Creative Commons маюць сілу на працягу ўсяго часу дзеяння атрыманых правоў (у большасць краін — 70 год з моманту смерці аўтара). Калі праца аднойчы ліцэнзавана, то яе ліцэнзія ўжо не можа быць анулявана пасля. Нельга забараніць каму-небудзь, хто выкарыстоўвае твор згодна ліцэнзіі, працягнуць яе выкарыстоўваць. Праваўладальнік можа спыніць распаўсюд твораў па ліцэнзіі Creative Commons у любы час, але тыя копія, што ўжо існуюць, нельга будзе выключыць са звароту і спыніць стварэнне новых копій па ліцэнзіі Creative Commons.
  • Ліцэнзіар складае асобную дамову ліцэнзіравання з кожным карыстальнікам (ліцэнзіатам).
  • Арганізацыя Creative Commons® не з'яўляецца бокам ліцэнзіоннай дамовы, і не можа выступаць гарантам якасці ліцэнзуемай працы.
  • Усе ліцэнзіі патрабуюць указання аўтарства.

Базавыя правы

[правіць | правіць зыходнік]

Усе 6 сучасных ліцэнзій Creative Commons маюць шмат важных агульных рыс.

Кожная ліцэнзія:

  • захоўвае аўтарскія правы аўтара твора,
  • паведамляе, што добрасумленнае выкарыстанне іншымі людзьмі, першы продаж і правы свабоды выказвання не закранаюцца дадзенай ліцэнзіяй.

Кожная ліцэнзія патрабуе ад карыстальнікаў твора:

  • атрымоўваць дазвол аўтара на любую з рэчаў, якую аўтар вырашыць абмежаваць — напрыклад, выкарыстанне ў камерцыйных мэтах, стварэнне вытворнага твора;
  • захоўваць любое апавяшчэнне пра аўтарскія правы некранутым на ўсіх копіях твора;
  • ставіць спасылку на ліцэнзію з копіі твора;
  • не змяняць умовы ліцэнзіі;
  • не выкарыстоўваць тэхналогію, каб абмежаваць законнае выкарыстанне твора іншымі атрымальнікамі ліцэнзіі.

Кожная ліцэнзія дазваляе карыстальнікам твора, калі яны прытрымліваюцца ўмоў аўтара, прынамсі некамерцыйна:

  • капіяваць твор;
  • распаўсюджваць яго;
  • паказваць і выконваць яго публічна;
  • рабіць лічбавыя публічныя прадстаўленні яго (напрыклад, вэбкастынг);
  • канвертаваць твор у іншы фармат, як дакладную копію.

Кожная ліцэнзія:

  • дзейнічае па ўсяму свету;
  • доўжыцца на працягу тэрміна аўтарскіх правоў на твор;
  • з'яўляецца неадзыўнай.

Спіс і апісанне ліцэнзій

[правіць | правіць зыходнік]

6 сучасных ліцэнзіі спарадкаваны зверху ўніз па павелічэнню накладаемых абмежаванняў на права карыстання наступным чынам: зверху самая дазваляльная ліцэнзія, а знізу — самая забараняльная:

CC Attribution (скарочана CC-BY)
CC Attribution Share Alike (скарочана CC-BY-SA)
CC Attribution No Derivatives (скарочана CC-BY-ND)
CC Attribution Non-Commercial (скарочана CC-BY-NC)
CC Attribution Non-Commercial Share Alike (скарочана CC-BY-NC-SA)
CC Attribution Non-Commercial No Derivatives (скарочана CC-BY-NC-ND)

Прыведзеныя ніжэй умовы ліцэнзій з'яўляюцца нефармальнымі, у іх легка разабрацца не спецыялістам. Стваральнік Creative Commons, Лорэнс Лесіг, называе іх «human readable» (англ.: зразумелыя чалавеку). Але яны не маюць юрыдычнай сілы, таму для кожнай з іх створаны карэктныя фармулёўкі ў межах мясцовага заканадаўства, па выразу Лесіга — «lawyer readable» (англ.: зразумелыя юрысту). Такім чынам, сістэма ліцэнзій зручная і для карыстальнікаў, і для юрыстаў. Зараз ліцэнзіі Creative Commons адаптаваны больш, чым для 53 краін.

Ліцэнзія Creative Commons Attribution Share-Alike выкладзеная з торбачак

Згодна крытэрам вызначэння свабодных твораў культуры[3], ліцэнзіі Creative Commons можна падзяліць на свабодныя ліцэнзіі і несвабодныя. Ліцэнзіі, якія адпавядаюць вызначэнню, пазначаны значком на афіцыйным сайце creativecommons.org.

На сайце праекта GNU Фонда свабоднага праграмнага забеспячэнне ліцэнзіі CC-BY і CC-BY-SA таксама апісаны як свабодныя: «свабодная ліцэнзія, якая добрая для мастацкіх і забаўляльных твораў і адукацыйных прац»[4].

У апошнія гады колькасць твораў, даступных па свабодным ліцэнзіям Creative Commons, а таксама як грамадскі здабытак узрасло да 40 % ад агульнага аб'ёма CC-твораў, у той час як у першыя гады існавання праектў свабоднымі былі только 20 % твораў[5].

Creative Commons Attribution icon CC Attribution (скарочана CC-BY)

Ліцэнзія «З пазначэннем аўтарства».

Прынцып ліцэнзіі — «рабіце з маім творам усё, што заўгодна, толькі пазначайце маё аўтарства».

Гэта ліцэнзія дазваляе іншым распаўсюджваць, перапрацоўваць, выпраўляць і развіваць твор, нават у камерцыйных мэтах, пры ўмове пазначэння аўтара твора. Гэта найбольш свабодная ліцэнзія з кропкі гледжання таго, што могуць рабіць з творам карыстальнікі.

Гэта ліцэнзія з'яўляецца т.з. пермісіўнай ліцэнзіяй, аналагічным такім пермісіўным ліцэнзіям свабоднага ПЗ як BSD, MIT, Apache. Адпаведна, да гэтай ліцэнзіі таксама ўжываецца шырока вядомая спрэчка «BSD супраць GPL» па азначэнню «якая ліцэнзія лепш — пермісіўная ці капілефтная?»

Ліцэнзія CC Attribution не патрабуе ад вытворнага твора быць свабодным (у адрозненні ад капілэфтнай ліцэнзіі Attribution — Share Alike). Гэта ліцэнзія адлюстроўвае кропку гледжання, што свабода павінна заключацца ў тым ліку ў тым, каб рабіць несвабодны твор на аснове свабоднага, г.зн. «зачыняць» твор. Часта ліцэнзію CC Attribution выбіраюць тыя, каму абсалютна ўсё роўна, што іншыя людзі будуць рабіць з яго творам, абы пазначалі аўтарства.[6]

Па свайму духу, распаўсюд твора па пермісіўнай ліцэнзіі CC Attribution падобны з схоже с перадачай твора ў грамадскі здабытак.

Па гэтай ліцэнзіі даступны частка медыяфайлаў Вікісховішча, частка музыкі Jamendo, частка выяў Flickr, Вікінавіны, шматмоўны корпус Tatoeba, «Частный Корреспондент», матэрыялы з Публічнай навуковай бібліятэкі (PLoS), увесь кантэнт сайта прэзідэнта Расіі, сайт прэзідэнта ЗША.

Creative Commons Attribution icon Creative Commons Share Alike icon CC Attribution — Share Alike (скарочана CC-BY-SA)

Ліцэнзія «З пазначэннем аўтарства — З захаваннем умоў»

Гэта ліцэнзія з'яўляецца самай папулярная, якая вырваўся ў лідары ў ліпені 2009 года[7].

Гэта ліцэнзія дазваляе іншым перапрацоўваць, выпраўляць і развіваць твор нават у камерцыйных мэтах пры ўмове пазначэння аўтарства і ліцэнзавання вытворных прац на аналагічных умовах. Гэта ліцэнзія з'яўляецца капілэфт-ліцэнзіяй. Усе новыя творы, заснаванныя на ліцэнзаванным пад яе, будуць мець аналагічную ліцэнзію, таму ўсе вытворныя будзе дазволена змяняць і выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах.

Базавыя ўмовы ліцэнзіі Attribution — Share Alike супадаюць з умовамі аналагічнай ліцэнзіі GNU FDL (толькі калі ў творы не заяўлены нязменлівыя раздзелы і змешчаныя на першай і апошняй вокладцы тэксты), таму яны вельмі падобныя, але несумяшчальныя.

Гэта ліцэнзія падобна я на капілэфтную ліцэнзію GNU GPL — аналаг у свеце свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія CC Attribution — Share Alike патрабуе ад вытворнага твора быць свабодным. Яна адлюстроўвае кропку гледжання, што творы павінны быць свабоднымі і спараджаць іншыя свабодныя творы, г. зн. ліцэнзія не дае рабіць несвабодныя творы на аснове свабоднага — «зачыняць». Ліцэнзія CC Attribution — ShareAlike мае на ўвазе: «Калі я зрабіў мой твор свабодным, то творы на яго аснове таксама павінны быць свабоднымі», такім чынам, творы застаюцца даступнымі для грамадства і іх можна выкарыстоўваць для паляпшэння зыходнага твора. Часта ліцэнзію CC Attribution — ShareAlike абіраюць тыя, каму зусім не ўсё роўна, што іншыя людзі будуць рабіць з яго творам.

Ліцэнзія CC Attribution — Share Alike не дае каму-небудзь зрабіць манапольным доступ да твора. Гэта ліцэнзія робіць роўнымі шанцы ўсіх карыстальнікаў і дае роўныя магчымасці доступа да твора.

Па гэтай ліцэнзіі даступны частка медыяфайлаў Вікісховішча, частка музыкі Jamendo, частка выяваў Flickr, Вікіпедыя, Wikia, Wikivoyage, OpenStreetMap.

Творы пад дадзенымі ліцэнзіямі не падыходзяць пад азначэнне свабодных твораў культуры.[3] Яны не прадастаўляюць карыстальнікам неабходнага мінімума свабод і абмяжоўваць людзей у рэчах, якія недапушчальны для свабоднай ліцэнзіі.

Creative Commons Attribution icon Creative Commons No Derivative Works icon CC Attribution — No Derivative Works (скарочана CC-BY-ND)

Ліцэнзія “З пазначэннем аўтарства - Без вытворных”.

Гэта ліцэнзія дазваляе свабодна распаўсюджваць творы, як на камерцыйнай, так і некамерцыйнай аснове, пры гэтым праца павінна заставацца нязменнай і абавязкова павінна пазначацца аўтарства.

На сайце праекта GNU Фонда свабоднага праграмнага забеспячэння ліцэнзія апісана пад загалоўкам:

" Творы, якія выяўляюць нечыя меркаванні-успаміны, рэдакцыйныя артыкулы і гэтак далей - служаць прынцыпова іншай мэце, чым творы для практычнага выкарыстання накшталт праграмнага забеспячэння і дакументацыі. З-за гэтага мы думаем, што яны прадстаўляць атрымальнікам іншы набор дазволаў: толькі дазвол капіяваць і распаўсюджваць творы даслоўна. Рычард Столлман часта гэта абмяркоўвае ў сваіх выступах. Паколькі вельмі шмат ліцэнзій адказваюць гэтым крытэрам, мы не можам пералічыць іх усе. Аднак, калі вы шукаеце адну такую, каб выкарыстоўваць самастойна, ёсць дзве, якія мы рэкамедуем. "

Гэта ліцэнзія забараняе пераклад твораў на іншую мову.

Па гэта ліцэнізіі даступны частка выяваў Flickr, частка музыкі Jamendo, сайты Фонда свабоднага праграмнага забеспячэння (у тым ліку праекта GNU).

Creative Commons Attribution icon Creative Commons Noncommercial icon CC Attribution — Noncommercial (скарочана CC-BY-NC)

Ліцэнзія “З пазначэннем аўтарства - Некамерцыйная”

Гэта ліцэнзія дазваляе іншым перапрацоўваць, выпраўляць і развіваць твор на некамерцыйнай аснове, і хоць для вытворных прац захоўваюцца патрабаванні пазначэння аўтараў і некамерцыйнага выкарыстання, не патрабуецца прадстаўлення трэцім асобам аналагічных правоў на вытворныя ад яе.

Па гэтай ліцэнзіі даступны частка выяваў Flickr, частка музыкі Jamendo, кніга Свабодная культура Лорэнса Лесіга.

Creative Commons Attribution icon Creative Commons Noncommercial icon Creative Commons Share Alike icon CC Attribution — Noncommercial — Share Alike (скарочана CC-BY-NC-SA)

Ліцэнзія “З пазначэннем аўтарства - Некамерцыйная - З захаваннем умоваў”.

Гэта ліцэнзія была самай папулярнай у ранні перыяд Creative Commons, але потым саступіла лідарства больш свабоднай ліцэнзіі BY-SA.[7]

Гэта ліцэнзія дазваляе іншым перапрацоўваць, выпраўляць і развіваць твор на некамерцыйнай аснове да тага часу, пакуль яны згадваюць арыгінальнае аўтарства і ліцэнзіруюць вытворныя працы на аналагічных ліцэнзійных умовах. Карыстальнікі могуць не толькі атрымоўваць і распаўсюджваць творы на умовах, ідэнтычных дадзенай ліцэнзіі («by-nc-sa»), але і перакладаць, ствараць іншыя вытворныя працы, заснаваныя на гэтым творы. Усе новыя творы, заснаваныя на гэтым, будуць мець адныя і тыя ж ліцэнзіі, таму ўсе вытворныя працы таксама будуць насіць некамерцыйны характар.

Па гэтай ліцэнзіі даступны частка выяваў Flickr, частка музыкі Jamendo.

Creative Commons Attribution icon Creative Commons Noncommercial icon Creative Commons No Derivative Works icon CC Attribution — Noncommercial — No Derivative Works (скарочана CC-BY-NC-ND)

Ліцэнзія “З пазначэннем аўтарства - Некамерцыйная - Без вытворных”

Дадзеная ліцэнзія мае найбольш абмежаванняў сярод шасці асноўных ліцэнзій, дазваляючых свабодны распаўсюд твораў. Гэту ліцэнзію часта называюць ліцэнзіяй “безкаштоўнай рэкламы”, паколькі яна дазваляе іншым атрымоўваць і распаўсюджваць твор да таго моманту, пакуль яны згадваюць аўтара і спасылаюцца на яго, але яны не могуць ні якім чынам змяняць твор і выкарыстоўваць яго ў камерцыйных мэтах.

Некаторыя лічаць, што гэта ліцэнзія лепш, чым CC BY-NC і CC BY-NC-SA, што забараняюць толькі камерцыйнае выкарыстоўванне, бо яе выкарыстанне не прыводзіць да экспанентнага росту колькасці несвабодных твораў, з праваўладальнікамі якіх немагчыма звязацца (англ.).[8]

Па гэтай ліцэнзіі даступны частка выяваў Flickr, частка музыкі Jamendo, Star Wreck, падкаст Радыё-Т.

Бегучыя прылады

[правіць | правіць зыходнік]

CC0 (CC Zero) — універсальная прылада, якая дзейнічае па ўсяму свету, для адмовы ад сваіх аўтарскіх правоў і перадачы твора ў грамадскі здабытак. Скарыстацца ім можа толькі ўладальнік аўтарскіх правоў. У адрозненні ад ліцэнзій Creative Commons, CC0 можна і нават рэкамендуецца ўжываць да праграмнага забеспячэння.

Таксама CC0 можна ўжываць да баз дадзеных.

Public Domain Mark — спецыяльная адзнака, якая ставіцца на чужых творах, што ўжо знаходзяцца ў грамадскім здабытку. Потым творы можна будзе знайсці праз спецыяльныя пашуковыя сістэмы, напрыклад, пашыраны пошук Google.

Пратакол CC+ (CC Plus) — гэта спосаб распаўсюджваць твор па некамерцыйнай ліцэнзіі і ў той жа час перадаваць камерцыйныя правы па другой ліцэнзіі і зарабляць грошы.[9].

  1. ад англ.: Creative творчы, аўтарскі; англ.: commons юр. права саўладальніцтва, маёмасць

Зноскі

  1. Various Licenses and Comments about Them — GNU Project — Free Software Foundation (FSF)
  2. About The Licenses — Creative Commons
  3. а б Mike Linksvayer. Approved for Free Cultural Works (англ.)(недаступная спасылка). Creative Commons (20 февраля 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2015. Праверана 18 мая 2009.
  4. Various Licenses and Comments about Them — GNU Project — Free Software Foundation (FSF)
  5. OpenNews: Книга с историями успеха пользователей лицензий Creative Commons
  6. По мотивам http://habrahabr.ru/blogs/Dura_Lex/46329/ Архівавана 30 снежня 2011.
  7. а б The Power of Open: over 400 million CC-licensed works, with increasing freedom — Creative Commons(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2011. Праверана 10 кастрычніка 2013.
  8. Richard Stallman. On-line education is using a flawed Creative Commons license (англ.)(недаступная спасылка) (25 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 3 кастрычніка 2012.
  9. Creative Commons Launches CC0 and CC+ Programs — Creative Commons Архівавана 23 лютага 2010.