Магонія падубалістая |
Агульны выгляд квітнеючай расліны. |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі Від: | Магонія падубалістая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Mahonia aquifolium (Pursh) Nutt. |
|
Магонія падубалістая[3] (Mahonia aquifolium) — вечназялёная расліна сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae).
Радзіма — Паўночная Амерыка. Куст вышынёй 1-1,5 м. Лісце вечназялёнае, складана-пёрыстае, складаецца з 5-9 пругкіх, бліскучых з вышчарбленымі бакамі лістоў. Кветкі жоўтыя, з’яўляюцца пасля развіцця парасткаў (красавік-май). Плады ядомыя. У прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік у вытворчасці вінаў. Від дэкаратыўны дзякуючы арыгінальнаму лісцю і кветкам. Устойлівы да неспрыяльных умоў гарадскога асяроддзя. Добра развіваецца ў зацененых месцах.
У зялёным будаўніцтве магонію падубалістую высаджваюць на газонах, партэрах, для афармлення узлескаў масіваў і груп дрэў, можа расці пад навесам у рэдкіх курцінах дзякуючы ценевынослівасці[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Бродович Т. М., Бродович М. М. Атлас дерев та кущів заходу України. — Львів: Вища школа, 1973. — С. 128
- Кучерявий В. П., Дудин Р. Б.,Ковальчук Н. П., Пилат О. С. Дерева, чагарники, ліани в ландшафтній архітектурі. Навчальний посібник. — Львів: Кварт, 2004. — 138 с. ISBN 966-8792-01-7
- npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)