Мазендэранцы

Мазендэранцы
Рэзы Пехлеві
Рэзы Пехлеві
Саманазва

Māzərūni مازِرونی - Mazəni مازنی

Tapəri تپری
Колькасць каля 4 млн.
Рассяленне  Іран (Мазендэран, Галестан, Семнан, Тэгеран.)
Этнічныя мовы мазендэранская, фарсі
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) іслам (шыізм)
Геаграфічна-моўная група іранскія народы[d]
Блізкія этнасы курды, заза, белуджы, гілянцы, талышы

Мазендэранцы, або мазандэранцы (маз. Tapərsi bənevar) — іранамоўны народ, які жыве на тэрыторыі гістарычнай вобласці Мазендэран (прыкаспійскі Іран), у IX—XII стст. вядомай як Табарыстан. Па культуры і быту блізкія да персаў. Мазандэранская мова адносіцца да заходнеіранскай падгрупы іранскай групы індаеўрапейскай сям'і моў. Па рэлігіі — мусульмане-шыіты. Займаюцца земляробствам (рыс, пшаніца), якое ў прыбярэжных раёнах спалучаецца з рыбалоўствам, а ў горах — з жывёлагадоўляй. У горных раёнах напаўаселае насельніцтва захоўвае некаторыя перажыткі племяннога ладу (найбуйнейшыя плямёны — гадыкулахі і палані).

  • Народы Передней Азии, М., 1957;
  • Бартольд В. В., Место Прикаспийских областей в истории мусульманского мира, [Баку, 1925].
  • Кисляков В. Н. Мазандеранцы // Народы и религии мира / Глав. ред. В. А. Тишков. М.: Большая Российская Энциклопедия, 1999. С.598.