Малюскі
Малюскі | |||||||||||||||
Вінаградны смоўж (Helix pomatia) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Mollusca Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Малюскі, або Мяккацелыя (Mollusca; ад лац.: Molluscus «мяккі») — тып цэламічных жывёл са спіральным драбненнем.
Традыцыйна адносяць да першаснаротых жывёл. У складзе тыпу Mollusca налічваюць больш за 150000 відаў. Малюскі асвоілі практычна ўсе асяроддзя пражывання: марскія і прэснаводнай вадаёмы, сушу. У асноўным гэта вольнажывучыя арганізмы, але таксама ў іх складзе ёсць некаторая колькасць паразітычных формаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ад 1,1 мм (смоўж гарацыя) да 2,5 м (трыдакна). Цела двухбакова-сіметрычнае, або асіметрычныя (бруханогія), у большасці відаў укрыта ракавінай — двухстворкавай, спіральнай, суцэльнай ці з 8 пласцінак (у некаторых відаў рэдукаваныя). Ракавіна мае рогавы, прызматычны і перламутравы слаі. Галава (у некаторых відаў выяўлена слаба або адсутнічае) мае вочы, шчупальцы і ротавую адтуліну. Тулава ўтварае складку (мантыю), якая выдзяляе рэчывы ракавіны. Паміж мантыяй і тулавам у мантыйнай поласці знаходзяцца шчэлепы, органы хімічнага адчування, раўнавагі і інш. Мускулісты выраст брушной сценкі ўтварае нагу — орган перамяшчэння.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ўсюды, жывуць у морах, саланаватых і прэсных водах, на сушы; на Беларусі больш за 60 відаў з класаў двухстворкавых і бруханогіх малюскаў, належаць да палеарктычнай фауны. Жывуць на дне вадаёмаў і на раслінах.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, большасць лёгачных малюскаў — зялёнымі часткамі раслін; ёсць драпежнікі. У глотцы ёсць тарка, добра развіта печань. Двухстворкавыя малюскі — фільтратары. Орган выдзялення — нырка.
Крывяносная сістэма незамкнутая, ёсць сэрца, якое складаецца з камер. Дыханне жабернае або лёгачнае. Нервовая сістэма раскіданавузлавога тыпу, складаецца з 3—5 пар гангліяў, якія аб’яднаны паміж сабой нервовымі слупамі.
Пераважна раздзельнаполыя, ёсць таксама гермафрадытныя жывёлы. Развіццё прамое або з лічыначнай стадыяй і ператварэннем
Промысел
[правіць | правіць зыходнік]Ядомыя малюскі (вустрыцы, грабеньчыкі, васьміногі, кальмары, мідыі, ахаціны, смаўжы вінаградныя і інш.) — аб'екты промыслу і аквакультуры.
Са старажытнасці ракавіны малюскаў выкарыстоўваліся ў якасці грошай, у культавых рытуалах, як упрыгожанні, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
- Лаенка Т. Малюскі / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Малю́скі, мяккацелыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 461. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.