Манаграфія

Манагра́фія (ад грэч. μονοσ — «адзін, адзіны» і γραφειν — «пісаць») — навуковая праца ў выглядзе кнігі з паглыбленым вывучэннем адной тэмы ці некалькіх цесна звязаных паміж сабой тэм. Манаграфія адносіцца да жанраў навуковай прозы. У манаграфіі абагульняецца і аналізуецца літаратура па доследных тэмах, і высоўваюцца, як правіла, новыя гіпотэзы, тэорыі, канцэпцыі, спрыяльныя развіццю навукі. Манаграфія звычайна суправаджаецца шырокімі бібліяграфічнымі спісамі, заўвагамі і г.д. Часам можна сустрэць некарэктную інтэрпрэтацыю слова «манаграфія» — «піша адзін чалавек», хоць яе стваральнікамі могуць быць як адзін аўтар, так і цэлы калектыў, а само слова азначае спецыфіку разгляданай у ёй праблематыкі, яе адносна вузкую накіраванасць.

Пры абароне навуковай ступені манаграфія можа быць прадстаўлена ў якасці дысертацыі.

У бібліятэчнай навуцы тэрмін «манаграфія» пазначае любую несерыйную публікацыю, якая складаецца з аднаго ці некалькіх тамоў (абмежаванай іх колькасці). Менавіта гэта адрознівае яе ад серыйных публікацый, такіх як газеты ці часопісы.

Антонова С. Г., Васильев В. И., Жарков И. А., Коланькова О. В., Ленский Б. В., Рябинина Н. З., Соловьев В. И. Гл 2. Научные издания // Редакторская подготовка изданий: Учебник / Под общ. ред. Антоновой С. Г., д.ф.н.. — М.: Издательство МГУП, 2002.