Марына Лінчук
Марына Лінчук | |
---|---|
Род дзейнасці | мадэль |
Дата нараджэння | 4 верасня 1987 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары́на Лінчу́к (4 верасня 1987, Мінск) — беларуская топ-мадэль, актрыса[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 15 гадоў Марына прыехала з Мінска ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыум на паказе NinaDonis.
Лінчук стала абліччам рэкламных кампаній Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амерыканскага, італьянскага, партугальскага і расійскага Vogue. У 2008 годзе яна з’явілася на Victoria’s Secret Fashion Show.
У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна з’явілася ў рэкламе Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Клаўдзіі Шыфер.
Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасцей-ідалаў. У восеньскай рэкламе гэтага брэнда сярод «ідалаў» таксама апынуліся актрыса Ліў Тайлер, дачка рэдактара французскага Vogue — Джулія Рэстуан-Ройтфельд і іншыя знакамітасці.
Разам з Мэт Гордан і Валерыяй Гарсія, Лінчук з’яўляецца адным з абліччаў Escada Moon Sparkle пад псеўданімам Сімона.[2] Яна таксама аблічча Восень/Зіма 2008 Miss Dior Cherie.
Марына — вегетарыянка, займаецца ёгай.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марына Лінчук
- Салідарнасць, Супермодель из Минска потеснила Жизель Бундхен (руск.)
- Maryna Linchuk: FashionModelDirectory.com (англ.). Праверана 28 студзеня 2010.
- Maryna Linchuk: Models.com (англ.). Праверана 28 студзеня 2010.