Марыс Бежар
Марыс Бежар | |
---|---|
Maurice_Béjart | |
Імя пры нараджэнні | Морыс-Жан Бержэ |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 2007[4][1][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя Швейцарыя |
Бацька | Gaston Berger[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | Харэограф, балетмайстар, танцоўнік, рэжысёр |
Гады актыўнасці | 1941—2007 |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0126762 |
Сайт | http://www.maurice-bejart.ch/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыс Бежар (фр.: Maurice Béjart, уласнае імя — Марыс-Жан Бержэ, фр.: Maurice-Jean Berger; 1 студзеня 1927, Марсель — 22 лістапада 2007, Лазана) — французскі танцоўшчык і харэограф, тэатральны і оперны рэжысёр, адзін з найбуйнейшых харэографаў другой паловы XX стагоддзя. Член Французскай акадэміі мастацтваў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Гастона Бержэ (1896—1960), філосафа, буйнога адміністратара, міністра адукацыі (1953—1960), члена Акадэміі маральных і палітычных навук (1955). Сямігадовым страціў маці. Пад уплывам убачанай пастаноўкі Сержа Ліфара вырашыў прысвяціць сябе балету. Вучыўся ў Ралана Пеці. У 1951 паставіў свой першы балет (у Стакгольме, у суаўтарстве з Біргіт Кульберг). У 1954 заснаваў кампанію фр. Ballet de l’Etoile, у 1960 — фр. Ballet du XХe Siècle ў Бруселі. У 1987 пераехаў у Лазану, дзе заснаваў кампанію фр. Béjart Ballet. Прыняў іслам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ставіў сюжэтныя і бессюжэтныя сімфанічныя балеты і сінтэтычныя спектаклі з выкарыстаннем розных відаў сцэнічнага мастацтва. Прынцыпова новае вырашэнне рытмічных і прасторава-часавых задач, элементы драматычнай ігры абумоўліваюць іх дзейснасць і дынамічнасць. Сярод пастановак: «Сімфонія для аднаго чалавека» (у галоўнай партыі) П. Шафера і П. Анры, «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І. Стравінскага, «Балеро» М. Равеля, «9-я сімфонія» на музыку Л. Бетховена, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева, «Ніжынскі, клоўн божы» на музыку П. Чайкоўскага і Анры.
Працаваў у кіно, у тым ліку — з Клодам Лелушам (Адны і іншыя, 1981).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Эразмус (1974)
- Імператарская прэмія (1993)
- Прэмія «le Prix Allemand de la Danse» (1994).
У 1986 г. быў прысвечаны ў рыцары Імператарам Японіі. Ганаровы грамадзянін Лазаны.
Зноскі
- ↑ а б Maurice Béjart // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Itaú Cultural Maurice Béjart // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ https://web.archive.org/web/20071130045524/http://www.telegraph.co.uk:80/news/main.jhtml?xml=/news/2007/11/23/db2301.xml
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Bejart ballet Lausanne» — афіцыйны сайт кампаніі
- «l’école-Atelier Rudra-Béjart» — школа, знаходзіцца ў тым жа будынку і ўдзельнічае ў пастаноўках
- біяграфія Марыса Архівавана 8 жніўня 2011. — на сайце кампаніі
- тэлевізійныя здымкі
- Старонка на сайце IMDB
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Maurice Béjart(фр.) |