Мешка I

Мешка I
польск.: Mieszko I

Duke of Poland (Княства заходніх палян[d])
з 960
Пераемнік Баляслаў I Храбры

Нараджэнне не раней за 922 і не пазней за 945
Смерць 25 мая 992[1]
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Земамысл
Маці Горка[d][2]
Жонка Ода Дзітрыхаўна[d] і Дубраўка[3]
Дзеці Баляслаў I Храбры, Сігрыд Гордая, Мешка Мешкавіч[d], Святаполк Мешкавіч[d], Лямберт Мешкавіч[d] і Гунхільд Вендэнская[d][2]
Веравызнанне славянскае язычніцтва і каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мешка І (922945 — 25 мая 992) — князь палян з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Баляслава Храбрага.

Мешка I з'яўляецца першым гістарычным князем палян, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі і дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племянных саюзаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама верагодна Усходняе Памор'е і Мазовію. Працяглую частку свайго жыцця вёў барацьбу за Заходняя Памор'е, у апошніх гадах жыцця распачаў вайну з чэхамі, як вынік здабыта Сілезія і Малая Польшча.

Правёў хрышчэнне свайго народу ў 966 г. па каталіцкаму абраду, такім чынам далучыў сваю краіну да заходнееўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы, накіраваныя на стабілізацыю і ўзбагачэнне эканомікі.

Мешка І характарызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпламатычныя сувязі спачатку з чэхамі, а потым са шведамі і немцамі.

Мешка памёр 25 мая 992 г. Верагодна быў пахаваны ў касцёле ў Познані. У рэальнасці прах першага ўладара Польшчы нідзе не знойдзены, таксама не вядома месца смерці.

Да шлюбу з Дубраўкай, у Мешка было 7 жонак, не вядома ці былі ад гэтых шлюбаў дзеці.

Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Баляслава і дачку Святаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў Мешка, Ламберта і Святаполка. Нашчадкам стальца стаў старэйшы з сыноў — Баляслаў.

Зноскі

  1. польская Вікіпедыя — 2001.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.