Мікалай Аляксандравіч Макаед

Мікалай Аляксандравіч Макаед
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1987 — 1990
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Сцяг Міністр гандлю БССР
1981 — 1987
Кіраўнік урада Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Мікалай Сташанкоў
Пераемнік Мікалай Петрушкевіч

Нараджэнне 19 сакавіка 1938(1938-03-19)
Смерць 13 студзеня 2017(2017-01-13) (78 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Мікала́й Алякса́ндравіч Макае́д (19 сакавіка 1938, в. Бялевічы Слуцкі раён — 13 студзеня 2017, г. Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1981—1987).

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1983).

З 1957 года на працы ў Мінскім гархарчгандлі, пачынаў з пасады таваразнаўца, потым стаў старшым інспектарам па гандлі. У 1961 годзе быў пераведзены на працу ва ўпраўленне гандлю Мінскага гарвыканкама.

У Міністэрстве гандлю БССР працаваў з 1975 года, спачатку намеснікам міністра, а затым міністрам. У 1987 годзе быў прызначаны намеснiкам Старшыні Савета Міністраў БССР. На гэтай пасадзе працаваў да 1990 года. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года быў прызначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па знешніх эканамічных сувязях.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11 склікання.