Мінскэнерга
Мінскэнерга | |
---|---|
Заснаванне | 2006 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | энергетыка[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | minskenergo.by |
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскэнерга» — дзяржаўнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе электразабеспячэнне спажыўцоў Мінска і Мінскай вобласці, цеплазабеспячэнне гарадоў: Мінск, Маладзечна, Жодзіна, Барысаў, Вілейка, Салігорск, Слуцк і пасёлкаў Рудзенск, Дружны, Свіслач. Уваходзіць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Белэнерга». Прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Беларусі. Колькасць персаналу энергасістэмы перавышае 14 тыс. чалавек.
Устаноўленая электрычная магутнасць энергасістэмы — 1823 МВт (з блок-станцыямі) [1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]РУП «Мінскэнерга» эксплуатуе больш за 60 тыс. км электрычных сетак, якія ажыццяўляюць забеспячэнне спажыўцоў электраэнергіяй, а таксама прыём і перадачу энергіі ў іншыя рэгіёны. РУП «Мінскэнерга» інтэгруе абласныя энергасістэмы ў аб'яднаную энергасістэму Беларусі.
У структуру РУП «Мінскэнерга» уваходзяць:
- Раённыя кацельні;
- Пяць цеплаэлектрацэнтраляў:
- Чатыры міні-ЦЭЦ:
- Маладзечанская Міні-ЦЭЦ;
- Салігорская Міні-ЦЭЦ;
- Вілейская Міні-ЦЭЦ;
- Слуцкая Міні-ЦЭЦ
У склад РУП «Мінскэнерга» таксама ўключаны асноўныя лініі электраперадачы, якія злучаюць рэспубліку з энергасістэмамі Расійскай Федэрацыі і Прыбалтыйскіх дзяржаў, — ПЛ 750 кВ (падстанцыя - 750 кВ «Беларуская»).
Гл. Таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Тэхнічная характарыстыка Архівавана 27 мая 2010.