Міхаіл Фаміч Букштыновіч

Міхаіл Фаміч Букштыновіч
Дата нараджэння 6 верасня 1892(1892-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1950(1950-06-28) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы Сцяг Расіі19151917,
Сцяг СССР19171950
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 100-ы стралковы корпус,
19-ы гвардзейскі стралковы корпус,
штаб 3-й ударнай арміі
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Міхаіл Фаміч Букштыновіч (6 верасня 1892, в. Жамойдзь Віленская губерня, Расійская імперыя[1] — 28 чэрвеня 1950, Масква) — савецкі военачальнік, начальнік штаба 3-й ударнай арміі, генерал-лейтэнант[2].

Беларус. У 1912 годзе паспяхова скончыў Віленскае камерцыйнае вучылішча.

За час Першай сусветнай вайны прайшоў шлях ад радавога да паручніка — камандзіра роты. За заслугі ў баях двойчы ўзнагароджаны.

У лістападзе 1917-га ўзначаліў Кастрамскі чырвонагвардзейскі атрад. У студзені 1919 года назначаны камандзірам 222-га інтэрнацыянальнага палка. У 1920 камандзір асобнай Туркестанскай брыгады Чырвоных камунараў. У 1921 — камендант крэпасці Кушка.

У 1924 годзе скончыў Вышэйшую тактычную стралковую школу. У 1927 — Курсы ўдасканалення вышэйшага кіруючага складу. У 1931 — Курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. Перад арыштам займае пасаду намесніка начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі.

У 1938 арыштаваны па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці», уключаючы арганізацыю тэрактаў. Падвяргаўся допытам з ужываннем катаванняў, але вінаватым сябе не прызнаў. 28 мая 1939 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі з паразай у правах на 5 гадоў і пазбаўленнем звання.

31 снежня 1942 г. адноўлены ў кадрах РСЧА з прысваеннем звання «палкоўнік» і прызначаны намеснікам камандзіра 357-й стралковай дывізіі[2]. За бліскучае кіраўніцтва войскамі дывізіі ў Вялікалуцкай аперацыі прадстаўлены да ордэна Чырвонага Сцяга. Ордэн не атрымаў, аднак з яго знялі судзімасць, вярнулі ўзнагароды, адабраныя ў 1938 годзе, і павысілі на пасадзе.

З сакавіку 1943 камандзір 28-й стралковай дывізіі.

З 21 лістапада 1943 па 17 лютага 1944 г. — камандзір 100-га стралковага корпуса. З 18 лютага 1944 г. па 12 жніўня 1944 — камандзір 19-га гвардзейскага стралковага корпуса.

З 12 жніўня 1944 начальнік штаба 3-й ударнай арміі. У гэтай пасадзе кіраваў войскамі да канца вайны, у тым ліку і ў Берлінскай наступальнай аперацыі.

Пасля вайны ў Генштабе Узброеных Сіл СССР[2].

Міхаіл Фаміч Букштыновіч памёр 28 чэрвеня 1950 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Зноскі

  1. Цяпер Валожынскі раён
  2. а б в Букштынович Михаил Фомич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 88. — 737 с.
  3. ПРИКАЗ РЕВОЛЮЦИОННОГО ВОЕННОГО СОВЕТА СОЮЗА СОВЕТСКИХ СОЦИАЛИСТИЧЕСКИХ РЕСПУБЛИК по личному составу армии № 101. 23 февраля 1928 года. Москва. — М: Центральная Типография НКВМ, 1928. — С. 5. — 430 экз.