Мікалай Мікалаевіч Арочка
Мікола Арочка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Мікалай Мікалаевіч Арочка |
Дата нараджэння | 10 снежня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 2013 (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт і літаратуразнавец |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Мікола Арочка (10 снежня 1930, в. Вецявічы, цяпер Слонімскі раён — 2 сакавіка 2013[1], в. Вецявічы, Слонімскі раён) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 снежня 1930 года ў сялянскай сям’і.
Скончыў Азярніцкую сярэднюю школу (1951), паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў у 1956 годзе[2]. Працаваў у часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі» (1956—1960) і ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1966). У 1966 — пачатку 1990-х гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1975 года[3].
Памёр 2 сакавіка 2013 года ў вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна, дзе і пахаваны[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку вершамі ў 1949 годзе (баранавіцкая абласная газета «Чырвоная звязда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны» (1958), «Ветраломная паласа» (1962), «Крылатае семя» (1967), «Кветкі бяссмертніка» (1972), «Матчына жыта» (1978), «Колас на ржышчы» (1980), «Бяздоннае» (1985), «Падземныя замкі» (1986), драматычных паэм «Курганне. Крэва» (1982), «Судны дзень Скарыны» (1990), кніжкі вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964) і аповесці «Хай расце маладая таполя» (1964).
Асноўныя рысы паэзіі Арочкі — сардэчнасць, засяроджаны роздум пра жыццё і час; пазней — паглыбленне філасофскага пачатку, зварот да перажытага падчас вайны (паэма «Матчына жыта») і гістарычнага мінулага (паэма «Курганне»)[2].
Аўтар крытыка-літаратуразнаўчых кніг «Валянцін Таўлай» (1969), «Галоўная служба паэзіі» (1974), «Беларуская савецкая паэма» (1979), «Саюз часу і майстэрства» (1981), «Максім Танк: Жыццё ў паэзіі» (1984), «Поэзия и война» (1987). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977).
Перакладаў з рускай, латышскай, польскай і англійскай моў. У тым ліку пераклаў паасобныя творы А. Пракоф’ева, Я. Райніса, У. Бранеўскага і Дж. Байрана[2].
Зноскі
- ↑ Памёр Мікола Арочка
- ↑ а б в Арочко Микола // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
- ↑ а б Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арочка Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Арочка Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.