Нотр-Дам (Турнэ)

Славутасць
Нотр-Дам
фр.: Cathédrale Notre-Dame de Tournai[1]
50°36′23″ пн. ш. 3°23′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Бельгія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Diocese of Tournai[d]
Архітэктурны стыль раманскі стыль і гатычная архітэктура[3]
Дата заснавання XII стагоддзе[1]
Вышыня 83 м
Сайт cathedrale-tournai.be
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Notre-Dame Cathedral in Tournai
Спасылка № 1009 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 2000  (24-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кафедральны сабор Нотр-Дам у горадзе Турнэ (фр.: Cathédrale Notre-Dame de Tournai) — кафедральны сабор, прысвечаны Маці Божай, у бельгійскім горадзе Турнэ. З'яўляецца біскупскай рэзідэнцыяй (каталіцкае біскупства Турнэ). Cабор у Турнэ ўваходзіць у лік найпрыгажэйшых культавых збудаванняў у Еўропе. Уключаны ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
План

Сабор мае 5 вежаў (адну цэнтральную і 4 вуглавыя званіцы), збудаваны ў гатычным стылі хор. Вышыня вежаў складае 83 метра. Вышыня будынка — 58 метраў, яго даўжыня — 134 метра, шырыня — 36 метраў.

Будаўніцтва сабора Нотр-Дам пачалося ў 1110 годзе пасля таго, як у сярэдзіне IX стагоддзя пажар знішчыў біскупскі палац і царкоўны комплекс. Да 1191 года быў пабудаваны ў раманскім стылі асноўны будынак сабора (нава), яго вежы, хор, бакавыя памяшканні. У XIII стагоддзі раманскі хор быў знесены, бо біскуп Гацье дэ Марві планаваў поўную перабудову сабора ў гатычным стылі. Новыя, гатычныя хоры былі пабудаваныя ў 1244-1255, аднак далейшыя работы па перабудове сабора былі прыпыненыя. У 1325 у гатычным стылі былі створаны яшчэ толькі дзве бакавыя капэлы.

19 лютага 2008 сабор абрабаваны: было выкрадзена 13 найкаштоўнейшых прадметаў царкоўнага мастацтва, у тым ліку 8 чараў, 2 біскупскія кольцы і 3 крыжа. У адным з гэтых крыжоў захоўвалася часціца Крыжа Хрыстова, прывезеная ў Сярэднявеччы з Візантыі і з 1205 года знаходзілася ў саборы Божай Маці. Агульны кошт скрадзеных скарбаў ацэньваецца ў 40 мільёнаў еўра.

Зноскі

  1. а б https://whc.unesco.org/en/list/1009 Праверана 5 мая 2022.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. https://whc.unesco.org/en/list/1009 Праверана 25 кастрычніка 2018.
  • Jean Dumoulin et Jacques Pycke La Cathédrale de Tournai, Éditions Casterman, Tournai, (ISBN 2-203-28761-6), 1985