Нямецкая мова

Нямецкая мова
Саманазва Deutsch, deutsche Sprache
Краіны Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Італія, Люксембург, Расія і яшчэ 36 краін
Афіцыйны статус

Сцяг Германіі Германія
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Ліхтэнштэйна Ліхтэнштэйн
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
Сцяг Люксембурга Люксембург
Сцяг Бельгіі Бельгія:

Рэгіянальная ці лакальная афіцыйная мова:
Сцяг Бразіліі Бразілія:[1][2]

Сцяг Ватыкана Ватыкан:

Сцяг Даніі Данія (Паўднёвая Данія)[4]
Сцяг Італіі Італія:

Сцяг Намібіі Намібія[6][7]
Сцяг Парагвая Парагвай[8]
Сцяг Польшчы Польшча:[9]

Сцяг Славакіі Славакія:

Сцяг Францыі Францыя:[10][11]

Арганізацыі:

Арганізацыя, якая рэгулюе Council for German Orthography[d] і Leibniz Institute for the German Language[d]
Агульная колькасць носьбітаў

Родная мова: ад 90 да 105 млн. чал.[13][14]

Другая мова: не больш за 80 млн. чал.[14]
Рэйтынг 10
Статус у бяспецы[d][15]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям’я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Пісьменнасць лацініца (нямецкі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 нем 481
ISO 639-1 de
ISO 639-2 ger (B); deu (T)
ISO 639-3 deu
WALS ger, gbl, gha, gma, gth і gti
Ethnologue deu
ABS ASCL 1301
IETF de
Glottolog stan1295
Вікіпедыя на гэтай мове

Няме́цкая мова (ням. Deutsch, вымаўляецца: [dɔɪ̯ʧ]; deutsche Sprache, вымаўляецца: [ˈdɔɪ̯ʧə ˈʃpʀaːχə]) — мова немцаў, аўстрыйцаў, ліхтэнштэйнцаў і большай часткі швейцарцаў, афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга і Бельгіі[16]. З’яўляецца адной з самых распаўсюджаных моў у свеце  (руск.) пасля кітайскай, арабскай, хіндзі, англійскай, іспанскай, бенгальскай, партугальскай, рускай і японскай. Нямецкая — адна з афіцыйных і рабочых моў  (руск.) Еўрапейскага саюза і рада іншых міжнародных арганізацый  (руск.).

Адносіцца да заходняй падгрупы германскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта, дапоўненага трыма графемамі, якія абазначаюць умлаўты  (руск.) (ä, ö, ü), і лігатурай эсцэт (ß). Найстаражытнейшыя помнікі пісьменнасці адносяцца да VIII стагоддзя[17].

Нямецкая мова ўзыходзіць да прагерманскай мовы, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца адгалінаваннем праіндаеўрапейскай. Змяненне фанетычнай і марфалагічнай сістэм мовы ў выніку другога перамяшчэння зычных  (руск.) прывяло да яе адасаблення ад роднасных германскіх моў. У сярэднія вякі адбываецца фарміраванне фанетыкі і марфалогіі, лексічнага строю і сінтаксісу сярэдневерхненямецкай, а за ёю — ранненоваверхненямецкай мовы  (руск.). Сучасную нямецкую мову, гісторыя якой пачынаецца прыкладна з другой паловы XVII стагоддзя, іначай называюць новаверхненямецкай мовай  (руск.). Вялікую ролю ў яе станаўленні адыгралі пераклад Бібліі Марціна Лютэра, творчасць Іагана Вольфганга фон Гётэ, Фрыдрыха Готліба Клопштака і Іагана Крыстафа Готшэда  (руск.), мовазнаўчыя працы Іагана Крыстафа Адэлунга  (руск.), братоў Грым і Конрада Дудэна[16].

Сучасная літаратурная нямецкая мова  (руск.) ўзнікла на аснове верхненямецкіх дыялектаў. У адрозненне ад яе асобныя нямецкія дыялекты  (руск.) (напрыклад, ніжненямецкія ці алеманскія  (руск.)), якія не поўнасцю ўдзельнічалі ў верхненямецкім зрушэнні ці ўдзельнічалі ў іншых фанетычных пераходах, захоўваюць сваю своеасаблівасць. У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя варыянты нямецкай мовы  (руск.), сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу[16][17].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зыходзячы з асаблівасцей гістарычнага развіцця нямецкай мовы, выдзяляюць чатыры асноўныя перыяды (ступені) яе існавання (без уліку прагерманскай мовы)[18]. Кожная ступень характарызуецца прыблізнымі часавымі рамкамі і пэўнымі асаблівасцямі фарміравання фанетычнай, граматычнай і лексічнай структур, што дазваляе прасачыць галоўныя прычыны тых змен, якія адбываліся ў мове на працягу больш чым тысячы гадоў і ў тым ці іншым выглядзе прасочваюцца і па сёння[18][19]. Выдзяляюць наступныя ступені[17][20][21][22].

Перыяд Гады Характарыстыка
Старажытнаверхненямецкая мова (Althochdeutsch) 7501050 У выніку другога перамяшчэння зычных фарміруецца ўласная фанетычная сістэма; у марфалогіі назоўнікаў прасочваецца фарміраванне катэгорыі ліку пры дапамозе умлаўта карнявога галоснага, адбываецца скарачэнне канчаткаў, утвараюцца складаныя дзеяслоўныя часы Perfekt і Plusquamperfekt. Літаратура гэтага перыяду прадстаўлена ў асноўным помнікамі царкоўна-рэлігійнага характару[23][21].
Сярэдневерхненямецкая мова (Mittelhochdeutsch) 10501350 Працягваецца фарміраванне фанетычнага строю; афармляюцца сучасныя граматычныя катэгорыі іменных часцін мовы, інфінітыў дзеяслова набывае сучасны выгляд, актыўна запазычваюцца новыя словы з французскай мовы. У сярэдневерхненямецкі перыяд адбываецца росквіт нямецкай рыцарскай паэзіі[18][21].
Ранненоваверхненямецкая мова (Frühneuhochdeutsch) 13501650 Працягваецца фарміраванне граматычных катэгорый назоўніка, у фанетыцы адбываюцца змены ў сістэме манафтонгаў і дыфтонгаў, ускладняецца сінтаксічная структура сказаў, паяўляюцца новыя словаўтваральныя элементы, адбываюцца першыя спробы ўнармавання граматыкі, запазычваюцца словы з французскай і італьянскай моў[24]. Дзякуючы дзейнасці Лютэра пачынае фарміравацца пісьмовая норма[21].
Новаверхненямецкая мова (Neuhochdeutsch) 1650 — нашы дні Нямецкая мова набывае сучасны выгляд, асноўныя змены закранаюць лексічную структуру (XIX—XX стст.), запазычанні пераважна англійскія[25]. Адбываецца замацаванне граматычных норм, афармляецца правапіс[18].

Мовы старажытных германцаў[правіць | правіць зыходнік]

Заходнегерманскі моўны рэгіён ва Усходне-франкскім каралеўстве (962 год).

Германскія плямёны, якія паявіліся ў VI—V стст. да н. э. у паўночнай частцы нізіны паміж Эльбай і Одэрам, у Ютландыі і на поўдні Скандынавіі, паходзілі ад індаеўрапейскіх народаў, якія перакачавалі ў Еўропу[26]. Іх мова, якая адасобілася ад іншых індаеўрапейскіх моў у выніку першага перамяшчэння зычных  (руск.), стала асноваю моў германцаў[27]. На працягу некалькіх стагоддзяў на мовы германцаў аказвалі ўплыў мовы суседзяў (у асноўным — кельтаў, а пазней і рымлян)[28].

У многім развіццё мовы ў самым пачатку нашай эры звязана з міграцыямі носьбітаў племянных моў, а таксама з працэсамі паглынання невялікіх плямён большымі. Так утварыліся племянныя аб’яднанні франкаў, саксаў, цюрынгаў  (руск.), алеманаў і бавараў, мовы якіх сталі асновай сучасных франкскіх, ніжнесаксонскіх  (руск.), цюрынгскіх  (руск.), алеманскіх  (руск.) і баварскіх дыялектаў. У V—IX стст. усе гэтыя плямёны былі аб’яднаны пад уладай Меравінгаў (паходы Хлодвіга), а пазней і Каралінгаў (заваяванні Карла Вялікага)[29]. Створаная Карлам імперыя, якая ахоплівала землі сучасных Францыі, Італіі і Германіі, у 843 годзе была падзелена яго сынамі на тры часткі, што садзейнічала аддзяленню кантынентальных германскіх народаў на ўсходнім баку Рэйна ад раманскіх народаў Галіі і Апенінскага паўвострава[30].

Старажытнаверхненямецкая мова[правіць | правіць зыходнік]

У VIII ст. у выніку другога перамяшчэння зычных  (руск.) пачынаецца выдзяленне верхненямецкай мовы. Прагерманскія зычныя /p/, /t/ і /k/ (і часткова /b/, /d/ і /g/) перайшлі ў верхненямецкія /pf/, /ts/ і /kx/ у пачатковай пазіцыі і ў /f/, /s/ і /x/ — у канцавой[31]. Гэтая фанетычная з’ява, якая пачала праяўляцца яшчэ ў VI ст., ахапіла паўднёванямецкія землі баварцаў і алеманаў, якія гаварылі на старажытнаверхненямецкай  (руск.). У германскіх землях, размешчаных на поўнач ад лініі maken/machen  (руск.), франкі і саксы гаварылі на старажытнаніжненямецкай  (руск.). У землях паміж гэтымі мовамі другое перамяшчэнне прайшло нераўнамерна (напрыклад, у рыпуарскім  (руск.) і мозельска-франкскім дыялектах  (руск.))[32].

Яшчэ да падзення Рыма ў выніку рымска-германскіх зносін у мову германцаў пранікла вялікая колькасць лацінскіх слоў, якія адлюстроўвалі рэаліі жыцця рымлян, не знаёмыя германцам[33]. Хрысціянізацыя германцаў у раннім сярэдневякоўі спрыяла распаўсюджанню лацінскага пісьма ў германскіх землях. Слоўнік германцаў у гэты час істотна ўзбагачаецца за кошт лацінскіх запазычанняў, звязаных, як правіла, з хрысціянскім культам. Сама лацінская мова яшчэ доўга заставалася моваю навукі і адукацыі ў нямецкіх землях[34].

Нямецкая мова ў сярэднія вякі і новы час[правіць | правіць зыходнік]

Усходне-Франкскае каралеўства было неаднародным, многаплемянным, аднак усведамленне яго жыхарамі свайго этнічнага і часткова моўнага адзінства прыйшло ўжо ў канцы X — пачатку XI ст., г.зн. к пачатку сярэдневерхненямецкага перыяду. Слова Deutsch  (руск.) утворана ад прыметніка diutisc (стар.-в.-ням.: diot, гоцк.: þiuda) і азначала «той, хто гаворыць на мове народа» (у адрозненне ад тых, хто гаворыць на латыні). Лацінскае theodisce (theodisca lingua) з’явілася ў лацінскіх крыніцах у канцы VIII ст. і апісвала народы, якія не гавораць на латыні, у тым ліку — германскія[18][35]. У другой палавіне IX ст. у Отфрыда  (руск.) сустракаецца thiufrenkiska zunga, як абазначэнне агульнафранкскай мовы, а ў пачатку XI ст. diu diutisca zunge сустракаецца ў Ноткера  (руск.) як абазначэнне мовы германскіх народаў. Упершыню ў якасці абазначэння народа diutisc сустракаецца толькі ў канцы XI стагоддзя[36].

У адрозненне ад сваіх раманскіх і славянскіх суседзяў, у нямецкім моўным арэале на працягу ўсяго сярэдневякоўя існавалі тэрытарыяльна раздробленыя палітычныя структуры, што прывяло да ўтварэння і развіцця вялікай колькасці розных дыялектаў  (руск.). Рэгіянальныя асаблівасці ўжывання сярэдневерхненямецкай мовы абцяжарвалі працэс стварэння культурнай цэласнасці і стымулявалі паэтаў пачатку XIII ст. пазбягаць дыялектных форм з мэтай пашырыць круг патэнцыяльных чытачоў, што разглядаецца як першая спроба стварэння агульнанямецкай мовы. Але гэта стала магчыма толькі пры распаўсюджанні граматнасці сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў перыяды позняга сярэдневякоўя і пазней — Адраджэння[37].

Марцін Лютэр (партрет работы Лукаса Кранаха Старэйшага, 1526).

У XIII—XIV стст. фарміраванне нямецкай мовы прыводзіць да таго, што лацінская мова паступова страчвае свае пазіцыі мовы афіцыйна-дзелавой сферы (канчаткова гэта адбываецца толькі ў XVI—XVII стст.). Паступова змешаныя ўсходне-нямецкія гаворкі, якія паўсталі ў выніку каланізацыі славянскіх зямель на ўсход ад ракі Эльбы, атрымліваюць вядучую ролю і, узбагаціўшыся за кошт узаемадзеяння з паўднёванямецкай літаратурнай традыцыяй, ствараюць аснову нямецкай нацыянальнай літаратурнай мовы.

У адрозненне ад большасці еўрапейскіх моў, літаратурная форма якіх заснавана на дыялекце сталіцы, нямецкая літаратурная мова  (руск.) прадстаўляе сабой нешта сярэдняе паміж сярэдне- і верхненямецкімі дыялектамі і лічыцца мясцовай толькі ў Гановеры. У паўночнай частцы Германіі гэтая мова распаўсюдзілася ў сферах дзяржаўнага кіравання  (руск.) і школьнай адукацыі ў час Рэфармацыі. У эпоху росквіту Ганзы па ўсёй паўночнай Германіі панавалі ніжненямецкія дыялекты і нідэрландская мова. З часам літаратурная нямецкая ў паўночных абласцях Германіі практычна выцесніла мясцовыя дыялекты, якія толькі часткова захаваліся да сённяшняга часу. У цэнтры і на поўдні Германіі, дзе мова з самага пачатку была больш падобна на літаратурную, насельніцтва захавала свае дыялекты[38].

У 1521 годзе Марцін Лютэр пераклаў на тады яшчэ не ўстояную стандартную пісьмовую мову Новы, а ў 1534 годзе — Стары Запавет, што, на думку многіх вучоных-мовазнаўцаў XIX ст., паўплывала на развіццё мовы цэлых пакаленняў, бо ўжо ў XIV ст. было відно паступовае развіццё агульнарэгіянальнай пісьмовай нямецкай мовы, якую таксама называюць ранненоваверхненямецкай  (руск.)[39]. Утварэнне літаратурнай пісьмовай нямецкай мовы было ў асноўным завершана ў XVII стагоддзі[40].

Станаўленне новаверхненямецкай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае значэнне для новаверхненямецкай мовы  (руск.) мела інтэнсіўнае развіццё ў XVIII—XIX стст. свецкай мастацкай літаратуры. Фарміраванне норм сучаснай літаратурнай мовы завяршаецца ў канцы XVIII ст., калі нармалізуюцца граматычная сістэма, стабілізуецца арфаграфія, ствараюцца нарматыўныя слоўнікі, а ў канцы XIX ст. на аснове сцэнічнага вымаўлення выпрацоўваюцца арфаэпічныя нормы. У XVI—XVIII стст. новыя літаратурныя нормы распаўсюджваюцца на поўнач Германіі. У гэты час у нямецкую мову актыўна пранікаюць словы з французскай і славянскіх моў.

Складаннем першых слоўнікаў нямецкай мовы займаліся І. К. Адэлунг  (руск.) (1781) і браты Грым (1852, завершаны ў 1961 годзе). Нямецкі правапіс фарміраваўся на працягу ўсяго XIX ст. Значны прарыў у стварэнні агульнага правапісу быў дасягнуты дзякуючы Конраду Дудэну, які ў 1880 годзе выпусціў «Арфаграфічны слоўнік нямецкай мовы»[41]. У 1901 годзе гэты слоўнік быў у трохі змененай форме прызнаны асновай нямецкага афіцыйнага правапісу на Арфаграфічнай канферэнцыі 1901 года  (руск.), але з 1956 года зноў устае пытанне аб рэфармаванні арфаграфіі, што вылілася ў рэформу 1996 года  (руск.).

Усё XX стагоддзе нямецкая мова змянялася нязначна: асноўныя змены закраналі лексікон, які папаўняюся новымі словамі. Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера на чале нацыянал-сацыялістычнай партыі мова стала сродкам актыўнай прапаганды, у выніку чаго ўзнікла такая з’ява, як мова нацысцкай Германіі  (руск.) — нямецкая мова, напоўненая ідэалагічна афарбаванымі тэрмінамі і эўфемізмамі  (руск.)[42]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і акупацыі Усходняй Германіі савецкімі войскамі ў нямецкую мову ГДР  (руск.) пранікаюць словы з рускай мовы[43][44][45]. Вялікі ўплыў на мову ў канцы XX — пачатку XXI ст. аказалі англійскія запазычанні  (руск.), што звязана з развіццём тэхналогій і папулярнасцю англамоўнай культуры ў свеце. Немалую ролю пры гэтым адыгрываюць Інтэрнэт і СМІ, якія паскараюць працэсы запазычання[46].

Сучасная рэформа правапісу[правіць | правіць зыходнік]

Дудэн — зборнік норм правапісу нямецкай мовы.

1 жніўня 1996 года ў Германіі былі ўведзены новыя правілы нямецкай арфаграфіі[47]. Першы план рэформы прадугледжваў замену ß на ss пасля кароткіх галосных (напрыклад, як у словах Fluss, muss, dass), аднак эсцэт захоўваўся пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў  (руск.) (Fuß, heiß). Пры ўтварэнні новых слоў ці форм аснова слова захоўваецца (nummerieren пішацца з падвоенай mm, бо аснова Nummer). Для часта ўжывальных запазычанняў дазволена спрошчанае напісанне (Mayonnaise → Majonäse), у словах грэчаскага паходжання спалучэнне літар ph замянялася на f (Geographie → Geografie). Некаторыя складаныя дзеясловы, якія раней пісаліся ў адно слова, сталі пісацца асобна (kennen lernen, Halt machen, verloren gehen), а абазначэнні часу сутак  (руск.), якія суправаджаліся словамі gestern, heute, morgen (heute Nachmittag, morgen Vormittag), і субстантывіраваныя лічэбнікі (der Zweite, der Dritte) пачыналіся з вялікай літары. Было дазволена таксама патройваць зычную на стыку слоў, якія заканчваюцца і пачынаюцца на адзін і той жа зычны (Betttuch = Bett + Tuch). Змены закранулі і пунктуацыю: у складаназлучаным сказе  (руск.) са злучнікамі und ці oder, а таксама ў канструкцыі Infinitiv + zu коска не ставілася.

Рэформа была ўспрынята неадназначна[48]. Незадоўга да намечанага заканчэння рэфармавання некалькі вядучых газет і часопісаў ФРГ (найперш тыя, што ўваходзяць у выдавецкі канцэрн Axel Springer SE) заявілі аб вяртанні да традыцыйных правіл. Адна з самых кансерватыўных і паважаных газет ФРГ, Frankfurter Allgemeine Zeitung, у 1999 годзе, як і ўся краіна, перайшла на новую арфаграфію, але скора вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новай арфаграфіі адмовіўся найважнейшы грамадска-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel»[49]. Большасць нямецкіх пісьменнікаў і філолагаў з самага пачатку адмовіліся прыняць новыя арфаграфічныя правіла, аднак іх просьбы прыпыніць рэформу так і не былі выкананы. Другі варыянт рэформы 2005 года таксама не быў прыняты грамадскасцю.

З 1 жніўня 2006 года ў Германіі ўступіў у сілу трэці і канчатковы варыянт закона аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і арфаграфіі абавязковыя для ўсіх без выключэння дзяржаўных устаноў і для сістэмы адукацыі. Рэформа скасоўвае 87 з 212 правіл арфаграфіі, замест 52 правіл пунктуацыі засталося толькі 12.

Распаўсюджанасць нямецкай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкая мова шырока распаўсюджана ва ўсім свеце  (руск.) як родная і як другая  (руск.)[50][51]. Акрамя асноўных трох нямецкамоўных краін Заходняй Еўропы, сярод якіх Германія, Швейцарыя і Аўстрыя, нямецкая мова ўжываецца ў іншых дзяржавах, трапляючы ў катэгорыю мясцовых моў меншасцей  (руск.)[52][53]. Так, нямецкая з’яўляецца роднай мовай ці мовай зносін для асоб нямецкага паходжання ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[54], для больш чым двух мільёнаў чалавек у ЗША, Канадзе і Бразіліі, шырока выкарыстоўваецца ў Аўстраліі і ў некаторых посткаланіяльных краінах Афрыкі[55]. Пры гэтым нямецкая мова з’яўляецца адною з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза[12], і многіх іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый  (руск.).

У кожнай дзяржаве нямецкае мова валодае ўласнай спецыфікай ужывання (гл. раздзел Разнавіднасці мовы). У табліцы ніжэй прыведзены толькі некаторыя дзяржавы, дзе нямецкая мова з’яўляецца афіцыйнай ці адною з афіцыйных, шырока распаўсюджана як мова меншасцей ці мае адметнасці свайго гістарычнага развіцця. Даныя аб колькасці нямецкамоўных прыведзены па Ethnologue 2014  (руск.) без уліку рада дыялектаў.

Распаўсюджанасць у свеце.
Нямецкая як афіцыйная мова.
Веданне нямецкай мовы ў краінах ЕС і Швейцарыі.
Доля расійскіх немцаў па рэгіёнах РФ па даных перапісу 2002 года.
Распаўсюджанасць нямецкай мовы ў ЗША.
Дзяржава Колькасць гаворачых
на нямецкай мове
Заўвагі
Сцяг Аўстраліі Аўстралія 79 тыс. чал.[56] 79 тыс. аўстралійцаў гавораць па-нямецку дома, хоць немцаў у Аўстраліі значна больш. Гл. Нямецкая мова ў Аўстраліі.
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 7,83 млн чал.[57] Нямецкая мова ў Аўстрыі замацавана Канстытуцыяй і прызнаецца афіцыйнай нароўні з мовамі меншасцей. Пераважна ў Аўстарыі гавораць на ўласным варыянце нямецкай мовы, узнікшым пад уплывам баварскіх дыялектаў. Гл. Нямецкая мова ў Аўстрыі.
Сцяг Аргенціны Аргенціна 400 тыс. чал.[58] Аргенцінскія немцы, якія пражываюць у Буэнас-Айрэсе, ужываюць мову бельгранадойч — змешаная нямецкая і іспанская.
Сцяг Бельгіі Бельгія 41,2 тыс. чал.[59] Распаўсюджана ва Усходняй Бельгіі (правінцыя Льеж), з’яўляецца адною з трох афіцыйных моў нароўні з французскай і нідэрландскай. Гл. Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі.
Сцяг Бразіліі Бразілія 1,5 млн чал.[60] Распаўсюджана ў штатах Санта Катарына і Рыу-Гранды-ду-Сул. У другой палавіне XX ст. была пад уплывам партугальскай мовы. Гл. Нямецкая мова ў Бразіліі.
Сцяг Венесуэлы Венесуэла 1,5 тыс. чал.[61] У Венесуэле нямецкая мова (алеман каланьера) выкарыстоўваецца ў мястэчку Калонія Товар. Этнічных немцаў каля 6 тыс. чал., з іх толькі чвэрць валодае нямецкай.
Сцяг Германіі Германія 69,8 млн чал.[62] Нямецкая мова ў Германіі з’яўляецца афіцыйнай мовай, замацаванай заканадаўча. Іменна ў Германіі нямецкая мова валодае самай высокай варыятыўнасцю. Гл. Нямецкая мова ў Германіі.
Сцяг Даніі Данія 25,9 тыс. чал.[63] Распаўсюджана ў былой Паўднёвай Ютландыі (сучасная Паўднёвая Данія). Гл. Нямецкая мова ў Даніі.
Сцяг Італіі Італія каля 225 тыс. чал.[64] Нямецкая мова выкарыстоўваецца на ўзроўні рэгіёна Паўднёвы Ціроль, нароўні з італьянскай і ладзінскай мовамі. Разам з літаратурнай нямецкай у Італіі шырока распаўсюджаны баварскі дыялект.
Сцяг Казахстана Казахстан каля 181 тыс. чал.[65] Немцы Казахстана пражываюць пераважна на поўначы краіны і ў раёне Астаны. Колькасць немцаў хутка зніжаецца: па даных перапісу 1989 і Ethnologue іх налічвалася 958 тыс. чал.[66]; па выніках перапісу насельніцтва 2009 года колькасць немцаў складала ўжо 178 тыс.[67]. Станам на 2013 год іх стала на 3 тыс. чал. больш. Гл. Немцы Казахстана.
Сцяг Канады Канада 430 тыс. чал.[68] Немецкамоўнае насельніцтва Канады складаюць пераважна патомкі імігрантаў XIX і XX стагоддзя, менаніты ў Антарыа.
Сцяг Ліхтэнштэйна Ліхтэнштэйн каля 36 тыс. чал.[69] У Ліхтэнштэйне нямецкая — адзіная афіцыйная мова. Найбольш распаўсюджаны ліхтэнштэйнскі дыялект, роднасны швейцарскаму і форарльбергскаму.
Сцяг Люксембурга Люксембург 10,2 тыс. чал.[70] Нямецкая выкарыстоўваецца як адна з афіцыйных моў нароўні з люксембургскай і французскай. Нямецкая вельмі папулярная як другая мова.
Сцяг Намібіі Намібія 22,5 тыс. чал.[71] Нямецкая з’яўляецца адною з нацыянальных моў Намібіі нароўні з афрыкаанс, герэра, ашывамба і англійскай. Гл. Нямецкая мова ў Намібіі.
Сцяг Парагвая Парагвай 166 тыс. чал.[72] На нямецкай мове ў Парагваі гавораць нашчадкі менанітаў, якія імігравалі ў 1927 годзе, а таксама бразільскія немцы, якія прыехалі ў 1950-80-я гады. Гл. Нямецкая мова ў Парагваі.
Сцяг Польшчы Польшча 500 тыс. чал.[73] У Польшчы нямецкая мова прызнана мовай меншасцей. На ёй гавораць пераважна патомкі сілезскіх немцаў, якія пазбеглі дэпартацыі ў Польшчы. Лік нямецкамоўных з года ў год зніжаецца.
Сцяг Расіі Расія каля 2,07 млн чал.[74] У Расіі этнічныя немцы пражываюць у Еўрапейскай частцы Расіі, Сібіры і на тэрыторыі былой АССР немцаў Паволжа[75]. Па даных перапісу 2010 года[76], немцамі сябе лічыць усяго 394 тыс. чал. Гл. Расійскія немцы, Нямецка-плацкі дыялект.
Сцяг Румыніі Румынія 45,1 тыс. чал.[77] Распаўсюджана ў гарадах Сібіу, Сігішаара, Тымішаара, Сату-Марэ. Большая частка носьбітаў — трансільванскія саксы[78] і дунайскія швабы. Гл. Нямецкая мова ў Румыніі.
Сцяг Славакіі Славакія 5,4 тыс. чал.[79] Распаўсюджана ў асяроддзі славацкіх немцаў. У 1930-я гады пераважаў у вёсцы Крагуле Банскабістрыцкага края.
Сцяг ЗША ЗША 1,3 млн чал.[80] У Злучаных Штатах нямецкая з’яўляецца мовай меншасцей, аднак яна шырока распаўсюджана і актыўна вывучаецца ў адукацыйных установах[81]. Гл. Нямецкая мова ў ЗША.
Сцяг Украіны Украіна 33,3 тыс. чал.[82] Нашчадкі нямецкіх перасяленцаў XVIII ст. пражываюць на тэрыторыі Днепрапятроўскай, Адэскай, Закарпацкай, Запарожскай і Луганскай абласцях і былой АР Крым. Гл. Немцы ва Украіне.
Сцяг Францыі Францыя каля 1 млн чал. Дакладных звестак пра лік носьбітаў няма. Нямецкая выкарыстоўваецца ў Эльзасе (станам на 2012 год каля 790 тыс. чал.[83]) і паўночнай частцы Латарынгіі, у дэпартаменце Мозель (па розных звестках ад 48 да 300 тыс. чал.)[84]. Актыўна выцясняецца французскай. Гл. Нямецкая мова ў Францыі.
Сцяг Чэхіі Чэхія 40,8 тыс. чал.[85] Па даных чэшскай статыстыкі на 2001 год налічвалася ўсяго каля 39 тыс. немцаў[86]. Да нямецкамоўнай меншасці ў Чэхіі адносяцца судэцкія немцы, якім удалося пазбегнуць дэпартацыі пасля вайны. Гл. Нямецкая мова ў Чэхіі.
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 4,6 млн чал.[87] Выкарыстоўваецца як адна з афіцыйных нароўні з французскай, італьянскай і рэтараманскай; каля 67 % швейцарцаў гавораць на уласным варыянце нямецкай мовы, узнікшым на аснове алеманскіх дыялектаў. Гл. Нямецкая мова ў Швейцарыі.
Сцяг ПАР ПАР 12 тыс. чал.[88] У ПАР у правінцыі Квазулу-Натал ужываецца варыянт нямецкай мовы пад назвай наталер-дойч.

Разнавіднасці мовы[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкая мова плюрыцэнтрычная  (руск.), неаднародная. Гэтая неаднароднасць праяўляецца ў адрозненнях, характэрных для тых ці іншых груп носьбітаў мовы. Даследаванні мовазнаўцаў XVIII—XIX ст. стварылі падмурак для развіцця нямецкай дыялекталогіі, якая ўжо к пачатку XX ст. дазволіла скласці поўнае ўяўленне аб дыялектах заходнегерманскага кантынуума[89]. Наддыялектнымі формамі з’яўляюцца нацыянальныя варыянты, якімі карыстаюцца носьбіты нямецкай мовы ў Германіі (уласна, літаратурная нямецкая мова), Аўстрыі (аўстрыйскі варыянт  (руск.)) і Швейцарыі (швейцарскі варыянт  (руск.))[90]. Разам з гэтым узнікалі і развіваліся першыя кантактныя мовы на нямецкай аснове, даследаванні якіх былі праведзены значна пазней. Сфарміраваныя ў выніку пранікнення іншамоўных запазычанняў  (руск.) разнавіднасці ўзнікаюць і развіваюцца да канца XX — пачатку XXI ст. (напрыклад, белгранадойч  (руск.)), некаторыя ж — поўнасцю знікаюць пад уздзеяннем мясцовых моў ці ў выніку наўмыснай поўнай асіміляцыі (бароссадойч  (руск.) у Аўстраліі).

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Карта нямецкіх дыялектаў 1894 года.
Ніжненямецкія дыялекты.
Сярэдненямецкія дыялекты.
Паўднёванямецкія дыялекты.

Усе нямецкія дыялекты ўваходзяць у заходнегерманскі дыялектны кантынуум  (руск.), у які таксама ўваходзіць і нідэрландская мова. На тэрыторыі сучасных Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Італіі і Нідэрландаў выдзяляюць тры вялікія групы дыялектаў: ніжненямецкую (Niederdeutsch), сярэдненямецкую (Mitteldeutsch) і паўднёванямецкую (Oberdeutsch), прычым апошнія дзве групы прынята разглядаць у складзе верхненямецкіх дыялектаў (Hochdeutsch)[17]. Граніца паміж ніжне- і верхненямецкімі дыялектамі называецца лініяй Бенрата  (руск.)[91]. Асобныя дыялекты і нацыянальныя варыянты, якія ўваходзяць у кожную з гэтых груп, маюць акрамя геаграфічных таксама выразныя моўныя адрозненні, узніклыя з часам пад уплывам культурных, геаграфічных і гістарычных фактараў[92]. Так, свае асаблівасці ў фанетыцы і лексіцы маюць аўстрыйскі і швейцарскі варыянты, для якіх характэрны іншая артыкуляцыя пачатковых p-, t-, k-, ужыванне ў маўленні іншамоўных слоў, аўстрыцызмаў  (руск.) і гельвецызмаў  (руск.) і іншыя асаблівасці, не характэрныя для літаратурнай нямецкай мовы  (руск.). З’яўляючыся наддыялектнымі формамі, яны тым не менш не могуць разглядацца ў адрыве ад дыялектаў — баварскіх і алеманскіх  (руск.), адпаведна.

Ніжненямецкія дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Ніжненямецкая група дыялектаў (Niederdeutsch, Plattdeutsch) распаўсюджана на поўначы Германіі і ва ўсходняй частцы Нідэрландаў. Ніжнефранкскія дыялекты на тэрыторыі Нідэрландаў звычайна выдзяляюць як дыялекты нідэрландскай мовы  (руск.)[93], аднак іх гістарычная сувязь з нямецкай мовай не дазваляе разглядаць іх у адрыве ад яе[94]. У спісе прыведзены ўсе буйныя дыялекты гэтай групы без адрознення вобласці іх распаўсюджання. Ніжнесаксонскія, якія таксама называюцца заходненіжненямецкімі, і ўсходненіжненямецкія дыялекты аб’ядноўваць паняццем ніжненямецкая мова. Заходнія дыялекты гэтай мовы адрозніваюцца ад усходніх перш за ўсё гістарычна складзенымі фанетычнымі нормамі і лексікай, бо дыялекты паўночна-ўсходняй Германіі ў сярэднія вякі былі пад уплывам славянскіх моў. Некаторыя дыялекты ўсходненіжненямецкай прасторы перасякаюцца з усходнесярэдненямецкімі дыялектамі  (руск.)[95]

Сярэдненямецкія дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдненямецкая група дыялектаў (Mitteldeutsch) распаўсюджана ў сярэдняй частцы Германіі, прычым вобласць яе распаўсюджання ўяўляе сабой вузкую паласу, якая аддзяляе ніжненямецкія дыялекты ад паўднёванямецкіх. Сярэдненямецкія дыялекты, як і паўночная група, дзеляцца на дзве часткі — заходнюю і ўсходнюю. Заходняя ў асноўным уключае франкскія дыялекты  (руск.), якія працягваюцца да паўднёванямецкай прасторы, пераходзячы ў верхнефранкскія дыялекты  (руск.). Ва ўсходняй частцы пераважаюць цюрынгска-верхнесаксонскія дыялекты  (руск.), якія займаюць вялікія тэрыторыі на захад ад лужыцкай дыялектнай групы.

Паўднёванямецкія дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёванямецкая група дыялектаў (Oberdeutsch) распаўсюджана ў паўднёвай частцы Германіі, у Швейцарыі і Аўстрыі. Паўночная частка паўднёванямецкай прасторы занята ўсходне- і паўднёвафранкскімі дыялектамі, якія ўваходзяць у буйную групу франкскіх дыялектаў, у якіх пазней адбылося другое перамяшчэнне[96]. Гэтая група працягваецца на паўночным захадзе да Нідэрландаў і Бельгіі. Адпаведна, заходнюю і ўсходнюю частку займаюць дзве найбуйнейшыя групы прасторы — алеманскія[97] і баварскія дыялекты[98].

Нацыянальныя варыянты[правіць | правіць зыходнік]

Вывеска ў двары венскай вуліцы: тыповы аўстрыцызм.
Знак, які забараняе стаянку аўтамабіля, Базель: тыпова швейцарскае словаўжыванне.

Наддыялектныя формы — аўстрыйскі  (руск.) і швейцарскі варыянты нямецкай мовы  (руск.) — цесна звязаныя з дыялектамі, на тэрыторыі распаўсюджання якіх яны ўжываюцца. Так, аўстрыйскі варыянт адносяць да аўстра-баварскіх дыялектаў  (руск.), а швейцарскі — адпаведна, да швейцарскага дыялекту  (руск.)[99]. Але ні той, ні другі нельга пераносіць выключна на дыялекты, бо абодва варыянты ўнармаваны і выкарыстоўваюцца на пісьме[100][101].

Аўстрыйскі і швейцарскі варыянты маюць уласныя адрозненні ад стандартнай нямецкай мовы, якія ўкосна адпавядаюць дыялектам гэтых рэгіёнаў і праяўляюць сябе ў першую чаргу ў зносінах з носьбітамі літаратурнай мовы[17]. У цэлым немцы свабодна разумеюць швейцарцаў і аўстрыйцаў, аднак у радзе выпадкаў фанетычныя і лексічныя асаблівасці гэтых варыянтаў не адпавядаюць літаратурнай норме, тым самым ствараючы бар’еры для міжнацыянальных зносін. Напрыклад, аўстрыйскія назвы месяцаў Jänner і Feber адрозніваюцца ад нямецкіх Januar і Februar, а некаторыя граматычныя канструкцыі гэтага варыянта (напрыклад, часавая форма прэтэрыта  (руск.) і ўсе часы кан'юнктыва  (руск.)) носяць зусім іншую семантычную афарбоўку[102]. У швейцарскім варыянце, як і ў аўстрыйскім, таксама існуюць шматлікія лексічныя неадпаведнасці, якія складана ўспрымаюцца носьбітамі нямецкай мовы. Напрыклад, часта выкарыстоўваюцца словы французскага паходжання (Billett замест Fahrkarte, Velo замест Fahrrad, Poulet замест Hühnerfleisch). Акрамя гэтага, існуюць адрозненні ў маўленні, якія ствараюць дадатковыя складанасці для разумення мовы: адрозненні ў вымаўленні выбухных  (руск.) /p/, /t/, /k/ (аўстрыйскі варыянт) і спіранта  (руск.) /ç/, адсутнасць гартаннай змычкі  (руск.) (у швейцарскім варыянце)[103][104].

І аўстрыйскі, і швейцарскі варыянты шырока распаўсюджаны ў краінах свайго ўжывання. Нягледзячы на тое, што дзяржаўнай мовай з’яўляецца літаратурная нямецкая, статус гэтых варыянтаў намнога больш трывалы, бо аўстрыцызмы  (руск.) і гельвецызмы  (руск.) шырока ўжываюцца ў сродках масавай інфармацыі і ў гутарковым маўленні  (руск.)[17][105][106][107].

Нямецкая пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прапісныя літары нямецкага алфавіта з асобнымі спалучэннямі літар.

У нямецкім алфавіце выкарыстоўваецца 26 пар лацінскіх літар (малыя  (руск.) і вялікія)[108]; літары ўмлаўтных  (руск.) гукаў (ä, ö, ü), і лігатура ß (эсцэт) у склад алфавіта не ўваходзяць. Пры алфавітным упарадкаванні ä, ö, ü не адрозніваюцца ад a, o, u адпаведна, за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі ўмлаўтам, — у гэтым выпадку слова з умлаўтам ідзе пасля; ß выкарыстоўваецца пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў[109] і прыроўніваецца да спалучэння ss[110]. Аднак пры пералічванні нямецкіх літар літары ä, ö, ü прыводзяць не побач з адпаведнымі літарамі a, o і u, а ў канцы спіса[111]. У слоўніках нямецкія словы размяшчаюцца без уліку умлаўта.

літара назва літара назва літара назва літара назва літара назва
A a а F f эф L l эль Q q ку (Ü ü) у-умлаўт
(Ä ä) а-умлаўт G g гэ M m эм R r эр V v фау
B b бэ H h ха N n эн S s эс W w вэ
C c цэ I i і O o о (ß) эсцэт (ss) X x ікс
D d дэ J j ёт (Ö ö) о-умлаўт T t тэ Y y іпсілан
E e э K k ка P p пэ U u у Z z цэт

Да лацініцы ў нямецкай мове для пісьма ўжываліся руны, якія пасля хрысціянізацыі германскіх зямель поўнасцю выйшлі з ужытку. Да пачатку XX ст. афіцыйна выкарыстоўваўся гатычны шрыфт  (руск.) (у тым ліку і ў слоўніках, выдадзеных у іншых краінах)[112]. Існавалі таксама асаблівы гатычны рукапісны шрыфт  (руск.) і фрактура  (руск.) (выкладаліся ў школах да 1941 года). Антыква выкарыстоўваецца спачатку неафіцыйна з XIX ст., а пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ўводзіцца афіцыйна. Пры нацыстах гатычны шрыфт быў вернуты і некаторы час ужываўся афіцыйна, але затым нацысцкая ж прапаганда  (руск.) пачала ганенні на гатычныя шрыфты, угледзеўшы ў іх рысы яўрэйскага квадратнага пісьма  (руск.)[113]. Цяпер яны выкарыстоўваюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах ці пры выданні кніг.

Лінгвістычная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Фанетыка і фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкая фанетыка і фаналогія — гэта найперш фанетычная і фаналагічная сістэма літаратурнай нямецкай мовы, бо сама нямецкая мова неаднародная, мае некалькі стандартных варыянтаў  (руск.), у залежнасці ад краіны распаўсюджання, і мноства дыялектаў  (руск.), кожны з якіх мае свае ўласныя фанетычныя асаблівасці[114][115].

У канцы XVIII ст. эталонным нямецкім вымаўленнем лічылася саксонскае, што тлумачыцца моцным уплывам саксонскіх дзеячаў мастацтва і навукі на нямецкую культуру  (руск.) ў цэлым. Ужо ў XIX ст. вымаўленне, характэрнае для мовы жыхароў паўночнай Германіі, істотна ўмацавала свае пазіцыі, што, з аднаго боку, было выклікана ўзмацненнем Прусіі і стварэннем пад яе эгідай аб’яднанай Германскай імперыі, з другога — ужо замацаванымі ў вуснай мове стандартамі паўночнагерманскага вымаўлення.

Гэтае вымаўленне было кадыфікавана ў «Сцэнічным вымаўленні» (Deutschen Bühnenaussprache) Тэадора Зібса  (руск.) ў 1898 годзе. Сучасныя арфаэпічныя слоўнікі  (руск.) ў цэлым адпавядаюць нормам, устаноўленым Зібсам, адрозніваючыся ад іх толькі нязначна. Так, напрыклад, сучаснае вымаўленне гука [r]  (руск.) ужо не адпавядае фанеме /r/. Прызнанымі сёння нормамі вымаўлення лічацца нормы Конрада Дудэна, прыведзеныя ў яго «Арфаэпічным слоўніку» (Duden-Aussprachewörterbuch)[116], які апісвае ўсе асноўныя правілы фанетыкі і фаналогіі, але ў той жа час не заўсёды адлюстроўвае сучасны стан нямецкага вымаўлення. Прычынай гэтых неадпаведнасцей з’яўляюцца змены ў маўленні немцаў, выкліканыя радам фактараў, сярод якіх значнае месца занімае ўплыў сучаснай заходняй культуры. Тым не менш, нормы літаратурнай нямецкай мовы і яе фанетыкі і фаналогіі працягваюць выкладацца ў нямецкіх школах  (руск.) і вышэйшых навучальных установах[117].

Сістэма галосных і зычных гукаў[правіць | правіць зыходнік]

Фанетыка нямецкай мовы налічвае 44 гукі, сярод якіх адрозніваюць 16 галосных, 3 дыфтонгі  (руск.), 22 зычныя і 3 афрыкаты  (руск.) (гукаспалучэнні [kv] і [ks] часта разглядаюць у радзе афрыкат, аднак у МФА яны не ўлічваюцца)[118]. Акрамя стандартнага набору гукаў у нямецкай могуць выкарыстоўвацца таксама гукі [ʌ]  (руск.) (Dublin), [æ]  (руск.) (Canberra), [ə:]  (руск.) (New Jersey), [ɔ:]  (руск.) (Hall), [ɶ:]  (руск.) (Chef d'ɶuvre), [w]  (руск.) (Waterproof), [θ]  (руск.) (Commonwealth), [ð]  (руск.) (CiudadTrujillo), [ʤ]  (руск.) (Gin), якія ўжываюцца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.

У залежнасці ад становішча языка нямецкія галосныя падзяляюцца на галосныя пярэдняга  (руск.) (i, e, ä, ö, ü) і задняга радоў  (руск.) (a, o, u). Яны бываюць доўгімі і кароткімі, прычым 8 галосных літар даюць 16 галосных гукаў[118]. Працягласць галосных звязваецца з якасцю склада, які яны ўтвараюць. У гэтых адносінах адрозніваюць адкрытыя (заканчваюцца на галосны ці складаюцца з аднаго галоснага) і закрытыя склад і (заканчваюцца на адну або некалькі зычных). Дыфтонгам  (руск.) называецца злітнае вымаўленне ў адным складзе двух галосных. У залежнасці ад удзелу голасу нямецкія зычныя падзяляюцца на глухія  (руск.), звонкія  (руск.) (выбухныя  (руск.) і шчылінныя  (руск.)) і санорныя  (руск.) (гучныя). Пад афрыкатамі  (руск.) разумеюць злітнае вымаўленне двух зычных.

Зычныя гукі нямецкай мовы
Гук Характарыстыка Літарныя адпаведнасці прыклад
[p] выбухны глухі p, pp, b Pass [pas]
[b] выбухны звонкі b, bb baden ['ba: dən]
[t] выбухны глухі t, tt, th, d satt [zat]
[d] выбухны звонкі d, dd dort [dɔrt]
[k] выбухны глухі k, ck, ch, g Kette ['kεtə]
[g] выбухны звонкі g, gg Roggen ['rɔgən]
[f] шчылінны глухі f, ff, v, ph Feder ['fe: dər]
[v] шчылінны звонкі w, v Welt [vεlt]
[s] шчылінны глухі s, ss, ß Fluss [flʊs]
[z] шчылінны звонкі s sagen ['za: gən]
[ʃ] шчылінны глухі sch, s, ch schön [ʃø:n]
[ʒ] шчылінны звонкі g, j Genie [ʒe’ni:]
[j] шчылінны звонкі j, y jung [jʊŋ]
[ç] шчылінны глухі ch, g König ['kø:nɪç]
[x] шчылінны глухі ch noch [nɔx]
[h] шчылінны глухі h woher [vo’he:ɐ]
[r] звонкі санорны r, rr, rh Rose ['ro: zə]
[ɐ] вакалізаваны [r] r, er hier [hi:ɐ]
[l] санат l, ll Liebe ['li: bə]
[m] насавы санат m, mm kommen ['kɔmən]
[n] насавы санат n, nn Name ['na: mə]
[ŋ] насавы санат ng, n danken ['daŋkən]
[p͡f] афрыката pf Pferd [p͡fe: rt]
[t͡s] афрыката z, tz, c, t Zahn [t͡sa: n]
[t͡ʃ] афрыката tsch, tch Match [mεt͡ʃ]
[kv] гукаспалучэнне qu Quelle ['kvεlə]
[ks] гукаспалучэнне x, chs sechs [zεks]
Галосныя гукі нямецкай мовы
Гук Характарыстыка Літарныя адпаведнасці Прыклад
[a] адкрыты кароткі a Mann [man]
[a:] адкрыты доўгі a, aa, ah Tat [ta:t]
[ε] адкрыты кароткі e, ä Held [hεlt]
[ε:] адкрыты доўгі ä, äh Bär [bε:r]
[ə] слабы, рэдукаваны e leben ['le: bən]
[e:] закрытый доўгі e, ee, eh legen ['le:gən]
[ɪ] адкрыты кароткі i Wind [vɪnt]
[i:] закрытый доўгі i, ih, ie, ieh Wien [vi:n]
[ɔ] адкрыты кароткі o wollen ['vɔlən]
[o:] закрытый доўгі o, oo, oh Kohl [ko:l]
[œ] адкрыты кароткі ö Löffel ['lœfəl]
[ø:] закрытый доўгі ö, öh, oe Höhle ['hø:lə]
[ʊ] адкрыты кароткі u Hund [hʊnt]
[u:] закрытый доўгі u, uh gut [gu:t]
[ʏ] адкрыты кароткі ü, y fünf [fʏnf]
[y:] закрытый доўгі ü, üh, y fühlen ['fy:lən]
[aɪ̯] дыфтонг ei, ey, ai, ay Bayern ['baɪ̯ɐn]
[aʊ̯] дыфтонг au Haus [haʊ̯s]
[ɔʏ̯] дыфтонг eu, äu Leute ['lɔʏ̯tə]

Транскрыпцыйныя знакі[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна ў нямецкай транскрыпцыі  (руск.) для вывучэння або чытання складаных слоў выкарыстоўваюць адмысловыя знакі, якія паказваюць на розныя асаблівасці вымаўлення[119]: [:] (працягласць), ['] (націск), [•] (паўпрацягласць), [’] (цвёрды прыступ  (руск.) галоснага ў пачатку слова). Так, напрыклад, слова Uhu мае транскрыпцыю ['’u: hu•]: відавочна, што слова чытаецца з прыступам на першым гуку, націск падае на першы склад, u — доўгі, канцавая галосная вымаўляецца паўдоўга, h — вымаўляецца (у адрозненне ад звычайнага ўжывання паміж двума галоснымі, як, напрыклад, у слове fliehen). У звычайных слоўніках, якія не прадугледжваюць раскрыцця фанетычных асаблівасцей слоў, знакі [’] і [•] апускаюцца.

Націск[правіць | правіць зыходнік]

Слоўны націск у нямецкай мове носіць фіксаваны характар і амаль не змяняе свайго становішча ў слове. У каранёвых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск падае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У сувязі з гэтым вылучаюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, miss-, ver-, zer-), якія іначай называюцца паўпрэфіксамі і прэфіксамі (націскальнасць з’яўляецца адной з прычын проціпастаўлення гэтых афіксаў). Большасць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, аднак існуе цэлая група націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et)[118]. У складаных словах націск бывае галоўным (звычайна падае на першы кампанент слова) і другарадным. Другарадны націск звычайна падае на другі кампанент (напрыклад, як у слове Zeít-verschiébung), аднак існуюць і выключэнні (напрыклад, як у слове Jáhr-húndert), а ў абрэвіятурах адносіцца да апошняй літары (die BRD [be:’ɛr’de:]).

Націск у сказе  (руск.) падае на якія-небудзь знамянальныя словы, г.зн. службовыя словы націску пазбаўленыя. Націск, рухі тону  (руск.), тэмп  (руск.) і паўзы ў сукупнасці даюць інтанацыю  (руск.). Галоўны націск ва ўсёй фразе называецца фразавым націскам  (руск.), для якога характэрныя паніжэнні ці павышэнні тону: Was "machen Sie?. Лагічны націск  (руск.) паказвае на слова, якое той, хто гаворыць, хоча лагічна вылучыць: "Er kommt heute — Er "kommt heute.

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Па сваёй марфалагічнай структуры нямецкая мова з’яўляецца флектыўна-аналітычнаю. Флектыўнасць і аналітызм  (руск.) пераважаюць у мове і ўтвараюць дамінанту яе марфалагічнага строю[120].

  • Флектыўнасць

Сінтэтычна спрагаецца дзеяслоў у нямецкай мове ў цяперашнім  (руск.) (Präsens  (руск.)) і прошлым часе  (руск.) (Präteritum  (руск.)); сінтэтычна скланяецца прыметнік, выступаючы ў атрыбутыўнай функцыі; субстантыўныя  (руск.) прыметнікі таксама маюць канчаткі і скланяюцца па склонах  (руск.). Практычна ўсе займеннікі скланяюцца сінтэтычна, аднак сустракаюцца і суплетыўныя формы (асабліва ў асабовых займеннікаў  (руск.)): ich — meiner — mir; er — ihm; wir — uns. Што да скланення назоўнікаў, то тут назіраецца даволі своеасаблівая карціна: назоўнікі, у залежнасці ад прыналежнасці да таго ці іншага скланення (у нямецкай іх чатыры), скланяюцца альбо флектыўна-аналітычна, г.зн. па склонах змяняецца не толькі імя, але і артыкль (моцнае, слабае і змешанае скланенні), альбо толькі аналітычна, змяняецца толькі артыкль, імя ж застаецца ва ўсіх склонах нязменным (жаночае скланенне). З лічэбнікаў толькі парадкавыя  (руск.) змяняюцца па склонах і маюць тыя ж канчаткі, што і прыметнікі.

  • Аналітызм

Аналітычна ўтвараюцца ў нямецкай мове:

  1. чатыры з шасці дзеяслоўных часавых форм як у абвесным  (руск.), так і ва сувязным ладзе (кан’юнктыве)  (руск.) (Perfekt  (руск.), Plusquamperfekt  (руск.), Futurum I  (руск.), Futurum II  (руск.));
  2. усе часавыя формы залежнага стану  (руск.);
  3. умоўны лад (Konditionalis I і Konditionalis II);
  4. артыкль + назоўнік уяўляюць сабой таксама аналітычную з’яву, бо носьбітам семантыкі  (руск.) з’яўляецца імя, а выразнікам яго граматычных катэгорый (род, лік, склон, суаднесенасць-несуаднесенасць) артыкль.
  • Інкарпарацыя

Інкарпарацыя  (руск.) хоць і не з’яўляецца дамінуючым марфалагічным тыпам нямецкай мовы, усё ж сустракаецца ў ёй вельмі часта. Прыкладамі інкарпарацыі ў нямецкай мове з’яўляюцца:

  1. усе складаныя словы: Damenschuhabsatz — абцас жаночных чаравікаў.
  2. зліццё прыназоўнікаў з артыклямі: im (in + dem), ins (in + das), zum (zu + dem), zur (zu + der), vom (von + dem), am (an + dem), ums (um + das) і так далей.
  3. інтэрпазіцыя часціцы zu паміж прыстаўкай і коранем дзеяслова: Wir haben keine Zeit, unsere Freunde anzurufen.
  • Аглютынацыя

Аглютынацыя  (руск.) сустракаецца ў нямецкай мове даволі рэдка. Прыклад аглютынацыі: der Bär — die Bärin — die Bärinnen. Суфікс -in (-inn) перадае толькі жаночы род  (руск.), а суфікс -en — толькі множны лік  (руск.)