Паволжа

Паволжа (руск.: Поволжье) — гісторыка-геаграфічны рэгіён Расіі, тэрыторыя, якая прымыкае да сярэдняга і ніжняга цячэння Волгі. У межах Паволжа вылучаюцца параўнальна прыпаднятае правабярэжжа з Прыволжскім узвышшам і левабярэжжа — т. зв. Заволжа. Геаграфічна да Паволжа часам адносяць таксама мясцовасці, размешчаныя ў верхнім цячэнні Волгі (ад яе вытокаў да вусця Акі).

Пры эканамічным раянаванні ў Паволжа ўключаюць Калмыкію, Татарстан, Астраханскую, Валгаградскую, Пензенскую, Самарскую, Саратаўскую і Ульянаўскую вобласць.