Падарожжы Гулівера

Падарожжы ў некаторыя далёкія краіны свету. У чатырох частках. Паводле Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў
англ.: Travels into Several Remote Nations of the World, in Four Parts. By Lemuel Gulliver, First a Surgeon, and then a Captain of several Ships
Выданне
Вокладка першага выдання
Жанр сатыра, фэнтэзі і антыўтопія[d]
Аўтар Джонатан Свіфт
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 28 кастрычніка 1726
Выдавецтва Benjamin Motte[d]
Электронная версія
Персанажы Лемюэль Гулівер[d], Struldbrugg[d], Houyhnhnm[d], Yahoo[d] і Glumdalclitch[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падаро́жжы ў некато́рыя далё́кія краі́ны све́ту. У чатыро́х ча́стках. Паво́дле Лемюэ́ля Гуліве́ра, спача́тку хіру́рга, а по́тым капіта́на не́калькіх караблё́ў (англ.: Travels into Several Remote Nations of the World. In Four Parts. By Lemuel Gulliver, First a Surgeon, and then a Captain of Several Ships), больш вядомая пад назвай Падаро́жжы Гуліве́ра (англ.: Gulliver's Travels) — сатыра-фантастычная кніга[1][2] ірландскага пісьменніка Джонатана Свіфта выдадзеная ў 1726 годзе ў Лондане, у якой высмейваюцца чалавечая натура і літаратурны жанр падарожных гісторый. Раман мае займальны прыгодніцкі сюжэт, які спалучае элементы фантастыкі, утопіі, антыўтопіі і сатырычнай прытчы, шырока выкарыстоўваюцца гратэск і алегорыя[3].

У кнізе Гулівер наведвае чатыры краіны: Ліліпуцію (англ.: Lilliput), Волатаў (англ.: Brobdingnag), Лапуту (англ.: Laputa) — краіну разумных але бескарысных людзей і Гаўгнгнмаў (англ.: Houyhnhnm) — краіну канёў.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

«Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг» пераклаў Вацлаў Пануцэвіч (выдадзена ў 1949 годзе), «Падарожжы Гулівера» пераклаў Анатоль Кудравец (выдадзена ў 1974 г.).

  • Гулівер у Ліліпутаў / Джонатана Свіфта ; пераказалі для дзяцей: Т. Габэ і З. Задунайская ; малюнкі Ж. Гранвіля. — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Юндзетсектар, 1936. — 61 с. : іл. ; 26 см. — 8185 экз. — 70 к.
  • Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг / Jonathan Swift ; пераклаў В[ацлаў] П[ануцэвіч]. — [Фленсбург] : Галоўная кватэра беларускіх скаўтаў, 1949. — 79 с. : іл. ; 22 см. — (Бібліятэка скаўцкай лектуры ; кн. 1). — У пераплёце. — Ксеракопія. Выхадныя даныя арыгінала: [Фленсбург] : Галоўная кватэра беларускіх скаўтаў, 1949. — 150 экз.
  • Падарожжы Гулівера : [для малодшага школьнага ўзросту] / Джанатан Свіфт ; пераклад А. Кудраўца ; малюнкі А. Шэверава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — 126, [1] с. : каляр. іл. ; 21 см. — 100000 экз. — (У пераплёце) : 72 к.

Зноскі

  1. Jonathan Swift. Gulliver's Travels. — Penguin, 2003. — С. xi.
  2. Jonathan Swift. Gulliver's Travels. — W. W. Norton, 2009. — С. 875. — ISBN 978-0-393-93065-8.
  3. Антиутопия // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.