Падзенне Гранады
Падзенне Гранады | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Рэканкіста | |||
![]() Здача Гранады іх іспанскім вялікасцям Ізабеле і Фердынанду. Франсіска Прадылья, 1882. | |||
Дата | 2 студзеня 1492 | ||
Месца | Гранада (Іспанія) | ||
Вынік | Капітуляцыя маўраў, знішчэнне Гранадскага эмірата | ||
Праціўнікі | |||
| |||
Камандуючыя | |||
| |||
Сілы бакоў | |||
| |||
Страты | |||
| |||
Падзенне Гранады адбылося 2 студзеня 1492 года пасля некалькіх месяцаў аблогі горада, стаўшы кульмінацыяй так званай Гранадскай вайны 1482—1492 гг. Горад быў захоплены Каралеўствам Кастылія і Леон. Перадачу Гранады рэгуляваў спецыяльна заключаны Гранадскі дагавор (1491), які складаўся з 77 пунктаў. Разам з падзеннем Гранады спыніў існаванне Гранадскі эмірат. Узяцце Гранады азначала канец 780-гадовай мусульманскай прысутнасці на Іберыйскім паўвостраве і канец Рэканкісты. Пасля гэтай перамогі хрысціянскае каралеўства сталі зваць Іспаніяй.
Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]
Увесну 1491 года ў руках маўраў на Іберыйскім паўвостраве заставалася толькі Гранада. Спробы ўзяць горад штурмам былі няўдалымі, войскі Ізабелы I і Фердынанда II прыступілі да аблогі. Было заключана перамір'е на чатыры месяцы. Баабдзіль вёў перамовы з каралём Феса аб дапамозе, але яны апынуліся няўдалымі. Тэрмін перамір'я скончыўся, і горад капітуляваў.
Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]
Гранада адзначае 2 студзеня як свята.