Плошча Тэртр
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Paris_Montmartre_Place_du_Tertre_dsc07247.jpg/220px-Paris_Montmartre_Place_du_Tertre_dsc07247.jpg)
Плошча Тэртр (фр.: Place du Tertre), таксама Плошча Узгорка — «сэрца Манмартра»; плошча ў 18-й муніцыпальнай акрузе Парыжа 200 м на захад ад базілікі Сакрэ-кёр. З'яўляецца адной з самых наведвальных славутасцяў Парыжа.
Асноўная забудова плошчы адносіцца да 18 стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя тут жылі шматлікія мастакі, такія, як Пабла Пікаса і Морыс Утрыло; наваколлі плошчы Тэртр лічыліся цэнтрам сучаснага мастацтва.
Сёння на плошчы Тэртр мастакі і карыкатурысты выстаўляюць на продаж (галоўным чынам, турыстам) свае працы. Для гэтага патрабуецца канцэсія Саюза мастакоў, якую вельмі цяжка атрымаць.
На першых паверхах навакольных дамоў размяшчаюцца невялікія кафэ і рэстараны.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() | Плошча Тэртр на Вікісховішчы |
---|
- Мастакі Манмартра Архівавана 9 мая 2021.
- Плошча Тэртр на сайце paris.org Архівавана 13 чэрвеня 2010.
- Фота Плошча Тэртр Архівавана 25 студзеня 2010.