Позні перыяд (Егіпет)
Позні перыяд | |
---|---|
Краіна | |
Папярэдні ў спісе | Трэці пераходны перыяд |
Наступны ў спісе | Эліністычны Егіпет |
Дата пачатку | 664 да н.э. |
Дата заканчэння | 332 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Позняе царства, ці Позні перыяд — апошні перыяд росквіту ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 7—4 ст. да н.э., час праўлення XXVI—XXX дынастый.
Выкарыстаўшы канфлікты паміж асірыйскімі і кушыцкімі заваёўнікамі, уладары Саіса Неха І і Псаметых І захапілі ўладу ў краіне.
Пачаўся апошні перыяд росквіту Егіпта — панаванне XXVI дынастыі (т.зв. саіскі рэнесанс). Ён характарызаваўся палітычнай незалежнасцю, эканамічным і культурным адраджэннем. Егіпет праводзіў актыўную знешнюю палітыку ў Азіі, паспяхова адбіваў уварванні вавіланян.
У 525 да н.э. напад на персідскага цара Камбіса паклаў канец незалежнасці Егіпта. Ён ператварыўся ў сатрапію Персідскай імперыі (за выключэннем кароткага перыяду незалежнасці ў часы XXIX і XXX дынастый).
У 343 г. да н. э. персідскі цар Артаксеркс III (Ох) перамог Нектанеба II і зноў ненадоўга падпарадкаваў Егіпет Персіі. У выніку паходу Аляксандра Македонскага Егіпет трапіў пад уладу Македоніі (332 да н.э.). У 305 да н.э. македонскі намеснік заснаваў уласную дынастыю (гл. Пталамеі), якая правіла ў Егіпце да рымскага заваявання ў 30 да н.э.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Егіпет Старажытны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 369—374.