Польдар
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/2012-05-13_Nordsee-Luftbilder_DSCF8784.jpg/250px-2012-05-13_Nordsee-Luftbilder_DSCF8784.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Satellite_image_of_Noordoostpolder%2C_Netherlands_%285.78E_52.71N%29.png/250px-Satellite_image_of_Noordoostpolder%2C_Netherlands_%285.78E_52.71N%29.png)
По́льдар (нідэрл.: polder) — асушаны і апрацаваны нізінны ўчастак узбярэжжа. Польдары звычайна размяшчаюцца на месцы нізінных забалочаных марскіх узбярэжжаў — маршаў, часта ніжэй узроўню мора, абаронены ад мора ці іншых вадаёмаў валамі, дамбамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі ад затаплення марскімі і рачнымі водамі. Узровень грунтавых водаў у польдарах рэгулюецца дрэнажнымі ўстройствамі, часта з машыннай адпампоўкай вады. Польдары адрозніваюцца высокай урадлівасцю, таму звычайна апрацоўваюцца.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджаны галоўным чынам па берагах Паўночнага мора (у Нідэрландах, Даніі, Германіі), а таксама ў Польшчы, Японіі і некаторых месцах Атлантычнага ўзбярэжжа ЗША, сустракаюцца па ўзбярэжжы Чорнага мора каля Адэсы (Украіна). Найбуйнейшыя польдары былі створаны ў Нідэрландах у рамках праекта «Зёйдэрзэ». Значная колькасць польдарных земляў з даўніх часоў існуе на тэрыторыі цяперашняй Калінінградскай вобласці (Палескі, Слаўскі раёны). Маюцца асушаныя польдарныя землі ў Літве, Латвіі (Курзэмэ) і збольшага ў Эстоніі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Morten Stenak. 2005. De inddæmmede Landskaber - En historisk geografi. Landbohistorik Selskab.
- Ven, G.P. van de (red.) 1993. Leefbaar laagland: geschiedenis van waterbeheersing en landaanwinning in Nederland. Matrijs, Utrecht.
- Wagret, P. 1972. Polderlands. London : Methuen.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Польдар